23 красавiка 2024, aўторак, 13:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Падмаскоўі спыненая беларуска-расейская «злодзейская зборня» (Відэа)

67
У Падмаскоўі спыненая беларуска-расейская «злодзейская зборня» (Відэа)

Супрацоўнікамі ГУ МУС Расеі ЦФА пры падтрымцы байцоў САХР спыненая «злодзейская зборня» расейскіх і беларускіх лідараў крымінальна-злачыннага асяроддзя.

Інфармацыя пра тое, што ў маскоўскі рэгіён збіраюцца прыехаць трое беларускіх «злодзеяў у законе» паступіла паліцыянтам напярэдадні. Паводле атрыманых звестак, на сустрэчы павінен быў разглядацца шэраг пытанняў крымінальнага характару, паведамляе прэс-цэнтр МУС Расеі.

Падчас канспіратыўнай сустрэчы, якая праходзіла пад легендай святкавання дня нараджэння аднаго з найстарэйшых «крымінальных аўтарытэтаў», імі планавалася абмеркаваць далейшыя дзеянні пасля нядаўняга забойства кіраўніка «клана» Аслана Усаяна і скаардынаваць працу арганізаваных груп, падпарадкаваных крымінальнаму «клану» Тарыэлу Оніяні. Ролю каардынатараў і арганізатараў сустрэчы ўзялі на сябе чацвёра «злодзеяў у законе». Двое з іх спецыяльна прыехалі ў Маскву для развязання ўказаных пытанняў.

Аператыўнікамі быў пракантраляваны ўезд беларускіх лідараў крымінальна-злачыннага асяродку на тэрыторыю Расеі, устаноўленае месца сустрэчы крымінальных аўтарытэтаў.

У выніку правядзення спецыяльнай аперацыі, у памяшканні рэстарана «Сямейны эліт-клуб», размешчанага ў вёсцы Ніколіна Гара ў Адзінцоўскім раёне Маскоўскай вобласці, супрацоўнікамі Галоўнай управы МУС Расеі Цэнтральнай федэральнай акругі затрымана 23 чалавекі.

Сярод іх двое расейскіх «злодзеяў у законе» (крымінальныя мянушкі «Цімоха» і «Кастыль») і двое беларускіх («Медзведзяня» і «Паштэт»). У ходзе правядзення асабістага дагляду ў апошняга быў выяўлены і канфіскаваны наркатычны сродак «какаін» агульнай вагай больш за 1,5 грамаў. Паводле гэтага факту распачатая крымінальная справа. У дачыненні да грамадзяніна абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Пяць лідараў крымінальна-злачыннага асяроддзя, якія прыехалі з Рэспублікі Беларусь, прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. Матэрыялы накіраваныя для разгляду ў Адзінцоўскім раённы суд Маскоўскай вобласці. Астатнія затрыманыя лідары крымінальна-злачыннага асяродку правяраюцца на датычнасць да ўчынення злачынстваў.

Напісаць каментар 67

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках