«Белпалівагазу» загадалі падзяліцца
45- 6.01.2013, 18:45
Арганізацыі, якія ўваходзяць у структуру ДВА «Белпалівагаз» павінны пералічыць у бюджэт 156,5 мільёнаў даляраў.
Грошы пойдуць у так званы Фонд нацыянальнага развіцця.
У адпаведнасці з указам Лукашэнкі, сума сродкаў, якую павінны пералічыць арганізацыі, будзе ўсталяваная для кожнага газазабяспечвальнага прадпрыемства Міністэрствам энергетыкі, піша «Народная воля».
Нагадаем, што ў Фонд нацыянальнага развіцця частку свайго прыбытку павінны пералічваць высокарэнтабельныя арганізацыі.
Яшчэ ў лістападзе ўрад вызначыў 13 арганізацый, якіх прымусілі ўнесці свой унёсак. Сярод іх былі ААТ «МАЗ», ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа», ААТ «Беларуская універсальная таварная біржа», ААТ «Лідсельмаш», ААТ «Гарадзенская тытунёвая фабрыка «Нёман», ААТ «Прамагралізінг», ААТ «Гомельтранснафта Дружба», прадпрыемства «Мінск Крышталь» і «Белспецзнештэхніка».
Пазней да гэтага спісу дадаўся «Беларускалій» і вось цяпер - «Белпалівагаз».