27 красавiка 2024, Субота, 9:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грошай няма: урад скарачае бюджэтныя выдаткі

93
Грошай няма: урад скарачае бюджэтныя выдаткі

Улады Беларусі скароцяць бюджэтныя выдаткі з-за недахопу сродкаў.

Пра гэта ішла гаворка 9 кастрычніка на нарадзе ў Лукашэнкі аб бягучых пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, паведамілі ў прэс-службе беларускага кіраўніка.

Кіраўнікі ўрада і Нацыянальнага банка далажылі аб асноўных падыходах у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця на канец цяперашняга і 2014 года. «У іх аснове ляжыць збалансаванае развіццё, мэтазгоднае крэдытаванне эканомікі і якасны рост», - гаворыцца ў паведамленні.

Пра неабходнасць скарачэння бюджэтных расходаў заявіў міністр фінансаў Андрэй Харкавец, перадае тэлеканал СТВ.

«За кошт пагаршэння знешняй кан'юнктуры рынку мы бачым істотныя недапаступленні даходаў у рэспубліканскі бюджэт. Таму ўрад, міністэрства фінансаў скарэктавалі бюджэтную палітыку да канца бягучага года і мы прапанавалі ўвесці шэраг абмежаванняў па фінансаванні выдаткаў», - заявіў ён.

Лукашэнка падтрымаў дадзеныя падыходы і адзначыў, што адказнасць за вынікі ўвасаблення гэтай праграмы ў жыццё ляжыць на ўрадзе і Нацыянальным банку.

Кіраўніку таксама былі даложаныя чаканыя вынікі выканання бюджэту 2013 года і падыходы па фармаванні бюджэту наступнага года. Як было адзначана, за кошт пагаршэння знешняй кан'юнктуры рынку адбываецца істотнае недапаступленне даходаў у рэспубліканскі бюджэт. Таму ўрад скарэктаваў бюджэтную палітыку да канца бягучага года і прапанаваў увесці шэраг абмежаванняў па фінансаванні выдаткаў. Аднак гэтыя абмежаванні не закрануць першачарговых плацяжоў, звязаных з падтрыманнем жыццёвага ўзроўню насельніцтва, з функцыянаваннем самой бюджэтнай сферы.

«Жорсткія падыходы, якія былі прапанаваныя ў рамках бюджэтнай карэкціроўкі, падтрыманыя кіраўніком дзяржавы. Лукашэнка ўказаў на неабходнасць паўсюднай эканоміі, большай эфектыўнасці і аддачы ад бюджэтных сродкаў», - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.

Праект бюджэту 2014 года будзе ў бліжэйшы час унесены на разгляд кіраўніка.

Напісаць каментар 93

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках