27 красавiка 2024, Субота, 11:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шахцёры «Беларуськалію» супраць 8-гадзіннага працоўнага дня

12
Шахцёры «Беларуськалію» супраць 8-гадзіннага працоўнага дня

Беларускі незалежны прафсаюз дамогся 6-гадзіннага падземнага працоўнага дня ў 1993 годзе. І здаваць сваю пазіцыю не мае намеру.

Пра магчымасць змены графіка падземных работ на «Беларуськаліі» ішла гаворка 7 кастрычніка на сустрэчы, арганізаванай з нагоды Сусветнага дня барацьбы за годную працу.

Як паведамляе сайт Беларускага незалежнага прафсаюза, адміністрацыя «Беларуськалію» абмяркоўвае магчымасць выкарыстання канадскага вопыту работы – пераводу рабочых з 6-гадзіннага на 8-гадзінны працоўны дзень, пакуль у якасці эксперыменту.

Актывісты Беларускага незалежнага прафсаюза выступаюць супраць гэтай ініцыятывы.

- Наймальнік сёння зацікаўлены толькі ў эканамічным складніку стабільнасці прадпрыемства. Цяпер яны хочуць перавесці падземных работнікаў на 8-гадзінны працоўны дзень, потым будуць імкнуцца да 12-гадзіннага. У прыватных размовах яны ўжо абмяркоўваюць гэтую перспектыву ўвядзення канадскага вопыту работы, - заявіў старшыня ІБ НПГ 2 РУ Алег Мачульскі. - Наша рудаўпраўленне адмоўна адрэагавала на гэтае пытанне рашэннем Выканаўчага бюро. Я калісьці працаваў пры 7-мі гадзінным працоўным дні і ведаю што гэта такое, асабліва ў нізкай лаве, калі ў канцы дня выпаўзаеш са свайго працоўнага месца.

Прафсаюзныя лідары лічаць, што павелічэнне працоўнага дня прывядзе да росту колькасці прафзахворванняў і вытворчых траўмаў, паколькі работнікі будуць менш адпачываць і больш знаходзіцца ў шкодных умовах. Што, у сваю чаргу, стане прычынай павелічэння колькасці бальнічных дзён, а гэта эканамічна нявыгадна для прадпрыемства.

- Мы павінны афіцыйна заявіць Гендырэктару «Беларуськалію» і «палаце прадстаўнікоў», што мы не згодныя з гэтым эксперыментам. У 1993 годзе, мы дамагліся 6-гадзіннага працоўнага дня для падземных работ і мы не павінны сёння здаць гэтую пазіцыю. Для нас гэтае пытанне павінна быць прынцыповым, - лічыць адна з лідараў НПГ Таццяна Дзюбак.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках