27 красавiка 2024, Субота, 11:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саудаўскага караля просяць дазволіць жанчынам садзіцца за руль

10

Саудаўская Аравія - адзіная ў свеце краіна, дзе жанчынам забаронена садзіцца за руль.

Прадстаўніцы Савета Шуры, кансультатыўнага органа саудаўскага манарха, звярнуліся з прапановай да караля <>bАбдалы ібн Абдэль Азіза ас-Сауда з просьбай дазволіць жанчынам кіраваць аўтамабілем.

Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на брытанскую газету The Guardian.

На іх думку, такая рэформа зробіць роўнымі правы палоў у краіне. Яны таксама адзначаюць, што гэта скароціць выдаткі жанчын, якія вымушаныя штодня карыстацца паслугамі дарагіх таксі, піша NEWSru.com.

Саудаўская Аравія - адзіная ў свеце краіна, дзе жанчынам забаронена садзіцца за руль, а саудыткі лічаць гэта табу несправядлівым і ўпэўненыя, што яно супярэчыць ісламу.

«Чаму жанчын караюць лупцоўкай за кіраванне аўтамабілем, а кіроўцам-мужчынам за грубыя парушэнні за рулём выпісваецца толькі штраф? - здзіўляецца Зэйн-эль-Абідзін. - Бо жонкам прарока Мухамеда дазвалялася ездзіць на вярблюдах і конях. Тады гэта было адзіным сродкам перамяшчэння».

Нагадаем, што пару гадоў таму па Саудаўскай Аравіі пракацілася хваля пратэстных акцый, падчас якіх мясцовыя жанчыны ездзілі за рулём аўтамабіляў і праз сацсеткі заклікалі далучыцца да пратэсту і іншых саудытак.

У Facebook з'явілася старонка women2drive («Жанчыны за рулём»). Сваю падтрымку саудаўскім жанчынам там ужо выказалі сотні чалавек з усяго свету.

Заснавальніцай руху за гэтую свабоду прыгожай паловы Каралеўства, якая дазволіць ім весці крыху больш незалежны лад жыцця і дасць магчымасць самастойна адвозіць дзяцей у школу ці ездзіць па крамах, не звяртаючыся да дапамогі мужчын, лічыцца маладая спецыялістка Маналь аш-Шарыф.

Раней яна выклала ў Сетцы відэа, на якім кіруе аўтамабілем у Каралеўстве. За гэту правіну яна правяла два тыдні ў турме.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках