27 красавiка 2024, Субота, 10:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Азербайджанская апазіцыя патрабуе правядзення новых выбараў

9
Азербайджанская апазіцыя патрабуе правядзення новых выбараў

Лідар апазіцыйнага Нацыянальнага савета дэмакратычных сіл Джаміль Гасанлы аспрэчыў вынікі прэзідэнцкіх выбараў у судзе.

Пра гэта ён заявіў на сённяшняй прэс-канферэнцыі, піша contact.az.

Паводле яго слоў, маштабы фальсіфікацый настолькі вялікія, што ўстанавіць волевыяўленне народа немагчыма.

У працэсе галасавання прадстаўнікі кіруючай партыі «Ені Азербайджан», мясцовыя ўлады, супрацоўнікі бюджэтных арганізацый у масавым парадку парушалі закон, праводзячы так званыя «каруселі», масавыя ўкідванні бюлетэняў, ствараючы магчымасці для шматразовых галасаванняў, і іншыя парушэнні.

На большасці выбарчых участкаў назіральнікам не былі выдадзеныя пратаколы аб выніках галасавання.

Як сказаў Джаміль Гасанлы, у краіне ў чарговы раз працягнуўся працэс узурпацыі ўлады.

«Згодна з артыкулам 1 Канстытуцыі крыніцай улады з'яўляецца народ. Аднак учора азербайджанскі народ фактычна не змог выкарыстаць гэта сваё права і быў пазбаўлены магчымасці фармаваць сваю ўладу», - заявіў ён.

Пры гэтым ён спаслаўся і на шосты артыкул Канстытуцыі - «недапушчальнасць прысваення ўлады». «У рэчаіснасці, учора ўлада была прысвоена адной партыяй і групай асоб, што з'яўляецца найцяжэйшым злачынствам супраць народа. Ільхам Аліеў фактычна прысвоіў уладу», - сказаў Гасанлы.

Згодна з артыкулам 107, асобы, якія ўзурпавалі ўладу, ні пры якіх абставінах не могуць заставацца ва ўладзе і павінны быць адхіленыя і быць пакараныя ў адпаведнасці з Канстытуцыяй і законамі.

«Выбары - не канец нашай барацьбы», - заявіў лідар апазіцыі.

Паводле яго слоў, выбарчы штаб звярнуўся ў суд у сувязі з патрабаваннем расследавання фальсіфікацый і адмены вынікаў выбараў. Формай барацьбы стануць таксама мірныя пратэсты.

Нагадаем, учора ў Азербайджане прайшлі выбары кіраўніка дзяржавы. ЦВК краіны абвясціў аб перамозе Ільхама Аліева. Па афіцыйных дадзеных, яго галоўны апанент - Джаміль Гасанлы - заняў другое месца. Прадстаўнікі апазыцыі ўжо заявілі пра масавыя парушэнні як падчас агітацыйнай кампаніі, так і ў дзень галасавання.

Нацыянальны савет дэмакратычных сіл ужо прызначыў мітынг на 12 кастрычніка. Акцыя будзе прысвечаная вынікам выбараў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках