27 красавiка 2024, Субота, 8:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рада Еўропы і ЕЗ заклікалі Менск адмяніць смяротнае пакаранне

8
Рада Еўропы і ЕЗ заклікалі Менск адмяніць смяротнае пакаранне

Торб'ерн Ягланд і Кэтрын Эштан зноў звярнуліся да беларускіх уладаў.

Еўразвяз і Рада Еўропы заклікалі Менск адмяніць смяротнае пакаранне. Пра гэта гаворыцца ў сумеснай дэкларацыі Генеральнага сакратара Рады Еўропы Торб'ерна Ягланда і Вярхоўнага прадстаўніка ЕЗ па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан з нагоды Сусветнага дня супраць смяротнага пакарання, які адзначаецца 10 кастрычніка, піша БелаПАН.

«Рада Еўропы і Еўразвяз шкадуюць аб тым, што смяротнае пакаранне па-ранейшаму ўжываюць у Беларусі, адзінай еўрапейскай краіне, якая захавала смяротнае пакаранне, - гаворыцца ў дэкларацыі. - Мы заклікаем улады Беларусі вывучыць і разгледзець усе наяўныя магчымасці для ўвядзення мараторыя на смяротнае пакаранне ў якасці першага кроку да яго адмены».

ЕЗ і Рада Еўропы яшчэ раз заяўляюць аб сваім непрыманні прымянення смяротнага пакарання. «Гэта пакаранне бесчалавечнае і жорсткае, яно не з'яўляецца неабходным і не здольнае прадухіляць злачынствы, - гаворыцца ў дэкларацыі. - Мы рады таму, што свет у цэлым рухаецца да поўнай адмены смяротнага пакарання, але ў некаторых рэгіёнах аднавіліся пакарання і мелі месца парушэнні мараторыя, якія дзейнічалі на працягу дзесяцігоддзяў, што ясна паказвае на неабходнасць працягу нашых намаганняў, накіраваных на адмену смяротнага пакарання ў Еўропе і ва ўсім свеце».

Беларусь застаецца адзінай у Еўропе краінай, якая ўсё яшчэ ўжывае смяротнае пакаранне.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках