27 красавiка 2024, Субота, 9:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Друкаваную прадукцыю бяруць пад татальны кантроль

97
Друкаваную прадукцыю бяруць пад татальны кантроль

Звычайнае ксеракапіяванне па новых законах стане «паліграфічнай дзейнасцю».

Згодна з указам Лукашэнкі №456 ад 7 кастрычніка 2013 года выдавецкая дзейнасць з'яўляецца складовай часткай паліграфічнай дзейнасці.

У выніку змяненняў у дзеючае заканадаўства з Палажэння аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці выдаляецца цэлая частка «Выдавецкая дзейнасць», а частка 38 «Паліграфічная дзейнасць» выкладаецца ў новай рэдакцыі, піша АФН.

Першае, на што варта звярнуць увагу, гэта як улады сёння разумеюць «паліграфічную дзейнасць»:

«Паліграфічная дзейнасць - шматразовае (больш за адзін) рэпрадуцыраванне (узнаўленне) друкаванай прадукцыі, якая вырабляецца пры дапамозе тэхнічных і тэхналагічных сродкаў, уключаючы дадрукарскія, друкарскія, пераплётныа-брашуровачныя і аздобныя працэсы; набыццё друкарскага абсталявання - набыццё юрыдычнымі асобамі, замежнымі арганізацыямі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі ва ўласнасць, гаспадарчае вядзенне, аператыўнае кіраванне або на iншай законнай падставе друкарскага абсталявання для ажыццяўлення паліграфічнай дзейнасці», - адзначаецца ў змяненнях у заканадаўстве.

Другое - гэта работы і паслугі, уключаныя ў ліцэнзуемы від дзейнасці «паліграфічны». Усяго засталося два віды такіх работ/паслуг: «выпуск друкаванай прадукцыі без абмежаванняў» і «выпуск друкаванай прадукцыі (за выключэннем газет)». Пры гэтым, прыкладаецца тлумачэнне, што ўлады разумеюць пад словамі «выпуск друкаванай прадукцыі»:

«Пад выпускам друкаванай прадукцыі разумеецца выраб газет, часопісаў, бюлетэняў і іншых відаў друкаваных сродкаў масавай інфармацыі», - гаворыцца ў дакуменце.

Прадпрыемствы, якія ажыццяўляюць паліграфічную дзейнасць па вырабе газет, часопісаў, бюлетэняў і іншых відаў друкаваных сродкаў масавай інфармацыі на падставе спецыяльных дазволаў (лiцэнзiй) абавязаныя да 1 снежня 2013 года «забяспечыць выкананне ліцэнзійных патрабаванняў і ўмоў... і прадставіць ва ўказаны тэрмін інфармацыю аб забеспячэнні выканання ліцэнзійных патрабаванняў і ўмоў у ліцэнзуючы орган (Мінінфарм)», - сцвярджаецца ў новай рэдакцыі Палажэння.

Прадпрыемствы з ліцэнзіяй на выпуск друкаванай прадукцыі (акрамя сродкаў масавай інфармацыі) маюць магчымасць працягваць сваю дзейнасць да заканчэння тэрміну дзеяння ліцэнзіі.

Папраўкі ў парадак ліцэнзавання «выдавецка-паліграфічнай» дзейнасці падымае масу пытанняў у частцы цэлага шэрагу паслуг, якія да прыняцця ўказу №456 не падлягалі ліцэнзаванню.

У частцы выдавецкай дзейнасці, не патрабавалася ліцэнзіі для выпуску: бланачнай, этыкетачнай, упаковачнай прадукцыі, таварных цэтлікаў, візітовак; друкаваных сродкаў масавай інфармацыі; ведамаснай літаратуры, прызначанай для ўнутрыведамаснага выкарыстання.

У частцы паліграфічнай дзейнасці, не патрабавалася ліцэнзіі для ажыццяўлення: друкарскіх тэхналагічных працэсаў пры вытворчасці тэкстыльнай, электроннай, электратэхнічнай, гадзіннікавай, цацачнай прадукцыі, посуду, шпалераў, упакоўкі; друкавання і (або) нанясення маркіроўкі непасрэдна на ўпакоўку і (або) прадукцыю ва ўсіх галінах прамысловасці; выпуску друкаванай прадукцыі з выкарыстаннем капіявальных апаратаў, прынтэраў, плотэраў, лічбавых дуплікатараў (рызографаў); дадрукарскіх, пераплётна-брашуровачных і аздобных працэсаў, якія выконваюцца асобна.

Напісаць каментар 97

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках