27 красавiка 2024, Субота, 9:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акцыя ў Польшчы: «Без прадпрымальніцтва няма свабоды» (Відэа)

3
Акцыя ў Польшчы: «Без прадпрымальніцтва няма свабоды» (Відэа)

Пад такім лозунгам у Польшчы праходзіць акцыя, якая вызначыць лепшых прадпрымальнікаў.

Чатыры мільёны - столькі фірмаў існуе ў Польшчы. Кожную гадзіну з'яўляецца 20 новых. У прадпрыемствах малога і сярэдняга бізнесу занятая большасць палякаў. Тры чвэрці ВУП Польшчы вырабляюць менавіта прадпрымальнікі. Выданне «Gazeta Prawna» абвясціла кастрычнік месяцам прадпрымальніцтва, паведамляе тэлеканал TVP (пераклад - charter97.org).

«Мы пачалі акцыю «Без прадпрымальніцтва няма свабоды». Мы хочам аддаць належнае прадпрымальнікам, якія з 1989 года, на наш погляд, ажыццявілі велізарны, калі не найбольшы ўклад у развіццё польскай эканомікі», - кажа Лукаш Корыцкі з «Gazety Prawnej».

І ёсць, што рэкламаваць. Тым больш, што няма недахопу ў польскіх фірмах, якія з'яўляюцца сучаснымі і інавацыйнымі, а тым больш, не баяцца канкурэнцыі на міжнародных рынках.

«Калісьці казалі пра польскага сантэхніка, які працуе ў Еўропе. Цяпер кажуць пра польскага інфарматыка, які прадае там свае веды і прадукты», - кажа Януш Філипяк, дырэктар фірмы Comarch.

Маладыя прадпрымальнікі таксама выбіраюць галіны будучыні. У Альштынскай фірме Gadgets 3D стварылі 3D-прынтэр. «Мы ўвесь час арыентуемся на міжнародны рынак і далей нацэленыя на яго. Тэхналогіі развіваюцца так хутка, што на працягу года або двух гэтыя прынтэры будуць папулярныя і ў Польшчы», - кажа Караліна Боландзь з Gadgets 3D.

3D-прынтэры, звышдакладныя лазеры, камплектуючыя да электроннага і медыцынскага абсталявання - многія з гэтых польскіх прадуктаў па-ранейшаму прадаюцца па ўсім свеце, толькі не ў Польшчы.

«Ёсць мноства прававых аспектаў, якія па-ранейшаму існуюць у польскім заканадаўстве і перашкаджаюць развіццю фірмаў. Гэта тычыцца мноства галін. Найбольш яркім прыкладам з'яўляецца адсутнасць прававой стратэгіі для энергетычнага сектара. Мы не ведаем, што тут здарыцца», - адзначае эксперт Якуб Вайнароўскі.

Таму неабходна прыслухоўвацца да патрабаванняў бізнесменаў, таму што «без прадпрымальніцтва няма свабоды».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках