27 красавiка 2024, Субота, 8:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэнан Брэсан: Нічога не маю супраць вяртання ў БАТЭ

6
Рэнан Брэсан: Нічога не маю супраць вяртання ў БАТЭ

Паўабаронца «Аланіі» і зборнай Беларусі не выключыў магчымасць свайго вяртання ў БАТЭ.

Пра гэта Рэнан Брэсан заявіў у інтэрв'ю «Прессболу».

- У вас зараз няпростая сітуацыя ў клубе...

- Сапраўды, добрага мала. «Аланія» знаходзіцца на мяжы банкруцтва. Калі сітуацыя не зменіцца да 24 лістапада, то каманда здымецца з турніру і папросту спыніць існаванне. На днях была сустрэча футбалістаў з кіраўніцтвам каманды, дзе абмяркоўвалася гэтае пытанне. Я на ёй не прысутнічаў, паколькі ўжо з'ехаў сюды, у зборную. Але пасля стэлефаноўваўся з гульцамі, яны мне ўсё распавялі.

- Кажуць, футбалісты «Аланіі» чатыры месяцы не атрымліваюць зарплату.

- Гэта сапраўды так. Раней хоць бы прэміяльныя выплачваліся, а апошні месяц не было і гэтага. Калі пераходзіў у каманду зімой, таксама, дарэчы, было не ўсё гладка, хоць не так дрэнна, як цяпер.

- Запасны клубны варыянт ёсць?

- Вядома, мой агент займаецца гэтым пытаннем. У выпадку сходу «Аланіі» з дыстанцыі футбалістам паабяцалі даць статус свабодных агентаў, што значна палягчае сітуацыю. У чэмпіянаце Расеі як раз паўстане зімовая паўза, так што, спадзяюся, будзе з чаго выбіраць.

Яшчэ ёсць варыянт вяртання ў БАТЭ. Барысаў з задавальненнем збірае былых.

Калі паступіць такая прапанова, вядома, разгледжу і яе. Нічога супраць вяртання ў БАТЭ не маю. Аб барысаўскім клубе ў мяне засталіся толькі добрыя ўспаміны. Дарэчы, уважліва сачу за чэмпіянатам Беларусі. Вельмі рады, што БАТЭ, нарэшце, адарваўся ад праследавацеляў. 5 ачкоў - гэта ўжо салідны запас. Думаю, чэмпіёнства ўжо нікуды не дзенецца, хоць за няўдалае выступленне ў Лізе чэмпіёнаў усё роўна крыўдна.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках