27 красавiка 2024, Субота, 9:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супраць валютчыкаў кінулі АМАП

26
Супраць валютчыкаў кінулі АМАП

Група менчукоў дапамагала суб'ектам гаспадарання абнаяўніваць грошы.

Па папярэдніх дадзеных, дзяржаве нанесены ўрон у выглядзе нявыплаты падаткаў на суму больш за 1 млрд. рублёў.

Пра гэта паведаміла старэйшы оперупаўнаважаны па асабліва важных справах ГУБЭЗ МУС Вераніка Пасмецьева, перадае БелТА.

Галоўнай дзеючай асобай крымінальнай гісторыі выступае 57-гадовы менчук, жыхар Менскага раёна, якога падазраюць у арганізацыі «злачыннай групы». Мужчына рэалізоўваў канцтавары і іншую прадукцыю дзяржарганізацый па схеме, згодна з якой грашовыя сродкі выводзіліся з легальнага абароту праз лжэпрадпрымальнікаў. Зразумела, што падаткаў дзяржава пры гэтым не атрымлівала.

Па дадзеных, агучаных Пасмецьевай, падазраваны «зарэгістраваў шэраг падкантрольных яму суб'ектаў гаспадарання, якія безнаяўныя грашовыя сродкі пераводзілі ў наяўныя праз індывідуальных прадпрымальнікаў. Тыя, у сваю чаргу, канвертавалі рублі ў даляры ЗША».

Дапамагалі ў гэтым некалькі грамадзян Расеі, па некаторых звестках, - судзімых і нарказалежных. Іх афармлялі ў якасці ІП, што дазваляла хаваць супрацьпраўную дзейнасць кампаніі.

Маштабнасць выяўленага «бізнесу» пацвярджае прыклад МУС: адзін з удзельнікаў «групы», 30-гадовы менчук з лютага па верасень 2013 года абнаявіў звыш 6 млрд. рублёў, здолеўшы набыць больш за 600 000 даляраў ЗША.

У дачыненні да індывідуальнага прадпрымальніка ва УСК па г. Менску ўзбуджаная крымінальная справа ч. 2 арт. 234 КК - «Лжэпрадпрымальніцтва, якое пацягнула прычыненне шкоды ў асабліва буйным памеры». Устаноўленая сума нявыплаты дзяржаве падаткаў падазраванымі не з'яўляецца канчатковай.

У ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў і ператрусаў у членаў «групы» канфіскавана больш за 100 тыс. даляраў ЗША, каштоўнасці (па месцы жыхарства і ў банкаўскай ячэйцы), таварна-транспартныя накладныя і іншыя дакументы. Выяўленыя дарагія аб'екты нерухомасці і аўтамабілі, якія з мэтай утойвання прыроды паходжання былі зарэгістраваныя на трэціх асоб.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках