27 красавiка 2024, Субота, 10:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадстаўнік прэм'ера Літвы: Аб сустрэчы з Лукашэнкам вызначанасці пакуль няма

7
Прадстаўнік прэм'ера Літвы: Аб сустрэчы з Лукашэнкам вызначанасці пакуль няма

Літва яшчэ ўзгодніць канкрэтныя сустрэчы з прадстаўнікамі беларускай улады у сувязі з самітам «Усходняга партнёрства» Еўразвязу (ЕЗ), што адбудзецца ў лістападзе ў Вільні.

Аб гэтым сказала ў чацвер прадстаўніца прэм'ера Альгірдаса Буткявічуса, удакладняючы заяву прэм'ера аб сустрэчы кіраўніка МЗС Літвы з Аляксандрам Лукашэнкам, піша ru.Delfi.lt.

«МЗС кантактуе з усімі дзяржавамі, якія ўдзельнічаюць у фармаце «Усходняга партнёрства», у тым ліку і з прадстаўнікамі ўлады Беларусі, што да наступнай у лістападзе сустрэчы «Партнёрства» ЕЗ у Вільні. Аднак канкрэтна яшчэ незразумела, якія сустрэчы адбудуцца. Яшчэ ўсё ўзгадняецца, абмяркоўваецца», - сказала прэс-сакратарка прэм'ера Эвеліна Буткуце-Лаздаўскене.

З ейных слоў, перад самітам, які адбудзецца ў лістападзе, трэба абмеркаваць з краінамі дэталі падрыхтоўкі, магчымасці ўдзелу ў мерапрыемствах, чаканні і прапановы ўдзельнікаў праграмы, а адначасова агучыць пазіцыю ЕЗ, абмеркаваць праблемы, якія падлягаюць развязанню.

«Нагадваем, што ЕЗ увесь час папракае Беларусь у парушэннях правоў чалавека і патрабуе вызваліць палітзняволеных», - сказала яна.

Прэм'ер Буткявічус крыху раней у чацвер абвясціў, што міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус у гэтым месяцы плануе наведаць Менск і сустрэцца з Аляксандрам Лукашэнкам.

«Адная галоўная мэта - Еўразвяз (ЕЗ) усклаў на яго абавязак паехаць у Беларусь, сустрэцца з Лукашэнкам і ўручыць запрашэнне ў сувязі з сустрэчай «Усходняга партнёрства», якая будзе праходзіць 28-29 лістапада. Але ў запрашэнні не ўпісанае прозвішча», - сказаў ў чацвер журналістам у сойме кіраўнік урада.

МЗС Літвы не пацвердзіў такі візіт і заявіў, што не будзе каментаваць выказванне прэм'ера.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках