27 красавiка 2024, Субота, 3:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Непажаданых адпраўляюць у псіхлякарні

17
Непажаданых адпраўляюць у псіхлякарні

Усё часцей фіксуюцца факты заключэння няўгодных грамадзян у псіхлякарні.

У Івацэвіцкім раёне быў змешчаны на тыдзень у псіхляканю жыхар вёскі Вялікая Гаць Валянцін Кавальчук (на фота). Праз тыдзень знаходжання ў шпіталі яму паставілі дыягназ: вар'яцкае расстройства, лячэнне не патрабуецца, але павінен быць пад наглядам мясцовага псіхіятра. З такімі дакументамі мужчына быў выпісаны, піша ПЦ «Вясна».

Калі Валянцін Кавальчук спытаўся ў члена камісіі ў псіхлякарні, чаму яму паставілі такі дыягназ, адказ быў наступным: шмат пішаш скаргаў і не збіраешся спыняцца.

Справа з шэрагам скаргаў аб заангажаванасці мясцовых органаў улады і праваахоўных службаў пачалася з дробнага бытавога пытання ў 2007 годзе. Суседка Валянціна Кавальчука прыбіла свой плот да яго дома: ні пафарбаваць, ні парамантаваць сцяну немагчыма было, трэба пералазіць праз суседскі плот. Ён звярнуўся ў сельсавет, затым і ў розныя іншыя інстанцыі, але пытанне да гэтага часу не вырашана. Усе дружна сталі з падачы старшыні сельвыканкама і мясцовага ўчастковага на бок яго суседкі.

Яшчэ ў 2011 годзе тройчы Івацэвіцкі РАУС рабіў спробы накіраваць Кавальчука да псіхіятра. Псіхіятр Івацэвіцкай райбальніцы Ірына Круглей размаўляла з ім па тэлефоне. І напісала ў міліцыю, што няма падстаў выклікаць Кавальчука да псіхіятра толькі за тое, што ён піша скаргі. Гэтак жа ім адказаў і пракурор.

А ў 2013 годзе з'явілася рашэнне суда аб накіраванні Валянціна Кавальчука на прымусовае абследаванне ў псіхлякарню. Пра рашэнне суда мужчына даведаўся толькі пры паступленні ў псіхлякарню. Яго практычна не лячылі: тры дні давалі 2 разы на дзень лёгкія снатворныя і некалькі дзён трэцюю частку аспірыну. Прайшоў тэсты. Цяпер па дакументах Валянцін прызнаны псіхічна хворым, і яму небяспечна далей адстойваць сваю пазіцыю. Хоць мае на руках даведку ад 2011 года, што псіхічна здаровы.

Па словах Кавальчука, ён будзе разбірацца з беззаконнем з боку пракуратуры, мясцовага суда і тымі, хто завёз яго гвалтоўна ў псіхлякарню.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках