5 траўня 2024, Нядзеля, 20:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Не атрымалася мармуровае мяса - ідзі лаві качак

55
Лукашэнка: Не атрымалася мармуровае мяса - ідзі лаві качак

Кіраўнік прыстрашыў чыноўнікаў і кіраўнікоў адказнасцю за незварот крэдытаў.

Пра гэта ён заявіў сёння, наведваючы МТФ «Верасніца» ААТ «Тураўшчына», перадае БелТА.

«Ніякай дапамогі ў гэтым плане не будзе! Пазычыў грошы - калі ласка, у гэтыя тэрміны і вярні, - заявіў Лукашэнка. - Нават не разлічвайце, што нехта зараз дасць адтэрміноўку, растэрміноўку па крэдытах. Грошы трэба вяртаць».

«Атрымалася ў цябе мармуровае мяса, не атрымалася - лаві дзікіх качак, прадавай і вяртай грошы. Хочаш ад турызму - давай ад турызму, ад прыватнага бізнесу - чаго заўгодна, але грошы трэба аддаць», - падкрэсліў ён.

Як адзначыў старшыня праўлення ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» Сяргей Румас, Гомельская вобласць у гэтым плане выконвае ўсе абавязацельствы. Але ў той жа час Лукашэнка адзначыў , што ў некаторых «ёсць такія паводзіны: пачакаю, можа, дзесьці нешта здымуць, дапамогуць і г.д.».

«Ні ў якім разе нікому не даруй па грошах», - сказаў ён, звяртаючыся да Румаса.

Напісаць каментар 55

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках