28 красавiка 2024, Нядзеля, 18:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Беларусбанк» пачаў страхаваць ад дэвальвацыі

67
«Беларусбанк» пачаў страхаваць ад дэвальвацыі

Найбуйнейшы банк краіны абвясціў аб адкрыцці дэпазіту з унікальнымі ўмовамі.

Грошы прымаюцца ў беларускіх рублях, але выплаты адсоткаў прывязаныя да курсу даляра. На думку банка, гэтая прапанова, ад якой нельга адмовіцца.

«Беларусбанк» адкрыў дэпазіт «Гарант». У адрозненне ад іншых дэпазітных прапаноў, гэтая прапанова прывязаная да курсу амерыканскага даляра, паведамляе прэс-служба банка.

«Размяшчаючы сродкі ў беларускіх рублях (мінімальная сума 10 млн), банк гарантуе вам атрыманне дадатковага прыбытку, які забяспечыць вяртанне ашчадку ў беларускіх рублях у суме, эквівалентнай суме даляраў ЗША на дату адкрыцця ўнёску, плюс асноўны адсоткавы прыбытак», - гаворыцца ў прэс-рэлізе.

Прыбытак з унёску «Гарант» складаецца з асноўнага прыбытку (асноўная адсоткавая стаўка 10, 12, 15%) і дадатковага, які разлічваецца ў гадавых адсотках у залежнасці ад змены курсу даляра ЗША.

Напрыклад, вы кладзяце суму ў рублях, эквівалентную $2 тыс на 12 месяцаў. Праз год забіраеце суму, эквівалентную $2 тыс, плюс 15% гадавых.

Асноўны прыбытак можа выплачвацца як штомесяц, так і напрыканцы тэрміну. Дадатковы прыбытак выплачваецца пры надыходзе тэрміну вяртання ашчадку.

Уклад можа быць адкрыты на ўсялякі тэрмін на ваш выбар: 3, 6, 12 месяцаў.

Уклад не прадугледжвае расходныя аперацыі і дадатковыя ўнёскі.

Напісаць каментар 67

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках