28 красавiка 2024, Нядзеля, 16:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аліеў трэцім разам стаў прэзідэнтам Азербайджана

27
Аліеў трэцім разам стаў прэзідэнтам Азербайджана

Ільхам Аліеў паводле вынікаў выбараў кіраўніка дзяржавы, якія былі праведзеныя 9 кастрычніка, афіцыйна абвешчаны новаабраным прэзідэнтам краіны.

Пастанова аб гэтым была прынятая пленумам канстытуцыйнага суда Азербайджана, які разглядзеў у адмысловым парадку пытанне аб зацвярджэнні выніковага пратаколу Цэнтрвыбаркама краіны, піша РИА «Новости».

«Пленум канстытуцыйнага суда прыняў пастанову: першае - зацвердзіць вынікі пратаколу Цэнтрвыбаркама Азербайджана, другое - кандыдата ў прэзідэнты Азербайджана афіцыйна лічыць прэзідэнтам Азербайджана, - сказаў пасля завяршэння пасяджэння старшыня суда Фархад Абдулаеў. - Падчас выбараў на азербайджанскіх выбарнікаў не чыніўся ціск для свабоднага волевыяўлення, што зафіксавалі таксама шматлікія міжнародныя назіральнікі».

Выніковы пратакол ЦВК быў прыняты на паседжанні 17 кастрычніка 17 з 18 чальцоў камісіі. Кіраўнік ЦВК Мазаір Панахі заявіў на пасяджэнні, што дзеючы прэзідэнт Ільхам Аліеў набраў на выбарах 84,54% галасоў.

Згодна з заканадаўствам Азербайджана, ЦВК на працягу дзесяці дзён пасля дня галасавання накіроўвае выніковы пратакол выбараў у канстытуцыйны суд для канчатковага зацвярджэння. Пастанова канстытуцыйнага суда прымаецца на пасяджэнні яго пленума большасцю ў пяць галасоў.

Канстытуцыйны суд афіцыйна аб'яўляе звесткі аб выніках выбараў на працягу 14 дзён з дня галасавання, яго пастанова з'яўляецца канчатковай. Праз тры дні пасля яго апублікавання абраны прэзідэнт афіцыйна ўступае на пасаду.

Апазіцыя і незалежныя назіральнікі заявілі пра масавыя фальсіфікацыі падчас прэзідэнцкіх выбараў.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках