28 красавiка 2024, Нядзеля, 12:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магілёўскі вертыкальшчык накінуўся на ДАІ

29
Магілёўскі вертыкальшчык накінуўся на ДАІ

Чыноўнік вырашыў, што выконваць законы яму неабавязкова.

Начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы Крычаўскага райвыканкама Дзмітрый Сердзюкоў напачатку кастрычніка здзейсніў парушэнне правілаў дарожнага руху, за што супрацоўнікамі мясцовай ДАІ на яго быў складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні і накладзены адпаведны штраф, піша сайт ПЦ «Вясна».

Аднак буйны чыноўнік мясцовага маштабу вырашыў, што выкананне беларускага заканадаўства для яго не абавязковае і паспрабаваў «наехаць» на супрацоўнікаў дзяржаўтаінспекцыі, паведамляе крычаўская незалежная газета «Вольны горад».

Паводле інфармацыі журналістаў газеты, супрацоўнікі Крычаўскага ДАІ не паддаліся на ціск раённага чыноўніка і цяпер справа разглядаецца пракурорам Крычаўскага раёна.

Газета адзначае, што начальнік аддзялення ДАІ Крычаўскага раёна Сяргей Мачульскі заслугоўвае павагі за прынцыповасць у пытаннях прыцягнення да адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху раённых начальнікаў.

Нагадаем, што за апошнія месяцы адразу некалькі чыноўнікаў усходняй Магілёўшчыны «вызначыліся» грубымі парушэннямі ПДР. Характэрна, што чыноўнікі адмаўляліся прызнаваць свае парушэнні і пасля спрабавалі арганізоўваць ціск на супрацоўнікаў дзяржаўтаінспекцыі, якія іх затрымлівалі.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках