28 красавiка 2024, Нядзеля, 11:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўтобус з беларускімі турыстамі трапіў у ДТЗ у Пецярбургу

2
Аўтобус з беларускімі турыстамі трапіў у ДТЗ у Пецярбургу

Кіроўца загінуў, пацярпелі некалькі пасажыраў.

Інфармацыя аб аварыі з удзелам беларускага аўтобуса, якая адбылася сёння на Пулкаўскай шашы, паступіла ў МЗС Беларусі, паведамляе БелТА.

«Паводле вуснай інфармацыі, у аварыю патрапіў аўтобус з беларускімі рэгістрацыйнымі нумарамі», - сказалі ў міністэрстве. Консульская служба ў Санкт-Пецярбургу ўдакладняе верагоднасць атрыманых звестак.

Інфармацыя пра здарэнне з'явілася таксама ў сацыяльных сетках. «Беларускі тураўтобус сутыкнуўся са «Сканіяй» на Пулкаўскай. Кіроўца загінуў», - паведамілі відавочцы.

У аўтобусе знаходзіліся 29 пасажыраў з Беларусі, паведамляе «Інтэрфакс».

Галоўная ўправа МНС Расеі ў Пецярбургу пацвердзіла інфармацыю аб тым, што ў суботу ўдзень у Маскоўскім раёне адбылася сур'ёзная аварыя. Пад 13.00 паводле мясцовага часу ля дома 50 на Пулкаўскай шашы сутыкнуліся экскурсійны аўтобус MAN і грузавы аўтамабіль Scania. Ратавальнікі пры дапамозе гідраўлічнага інструмэнта дасталі цела загінулага 47-гадовага кітроўцы аўтобуса. Таксама траўмы атрымалі дзве дзяўчыны - 25 і 19 гадоў, якіх перадалі лекарам хуткай дапамогі, пасля агляду іх шпіталізавалі. Прычыны і абставіны здарэння высвятляюцца. Для ліквідацыі наступстваў ДТЗ прыцягваліся тры адзінкі тэхнікі і 15 чалавек асабовага складу МНС.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках