27 красавiка 2024, Субота, 23:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ганчарэнка каштаваў «Кубані» $ 150 тысяч

5
Ганчарэнка каштаваў «Кубані» $ 150 тысяч

Менавіта такую суму клуб абавязаны выплаціць Расейскаму футбольнаму саюзу за прызначэнне на пасаду галоўнага трэнера замежнага спецыяліста.

Нагадаем, у кастрычніку адзін з найлепшых беларускіх трэнераў, Віктар Ганчарэнка, пакінуў шэрагі барысаўскага БАТЭ і перабраўся ФК «Кубань». Беларус прыйшоў на змену румыну Дарынэле Мунцяну. Віктар Ганчарэнка зможа ўзначаліць новых падапечных ўжо ў бліжэйшым матчы клуба супраць маскоўскага «Дынама», які пройдзе 20 кастрычніка ў Хімках, пішуць «Аргументы и факты».

«Падатак распаўсюджваецца і на Ганчарэнку, нягледзячы на тое, што гэта ўжо другі замежны трэнер «Кубані» ў гэтым сезоне, - паведаміў старшыня аб'яднання расейскіх трэнераў Міхаіл Гяршковіч. - Клуб павінен заплаціць 5 млн за замежнага трэнера, а потым ужо можа заявіць яго. Такая пастанова выканкама РФС».

Нагадаем, 12 кастрычніка былы трэнер БАТЭ пацвердзіў свой сыход з клуба. Новым настаўнікам БАТЭ стане Аляксандр Ермаковіч.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках