28 красавiка 2024, Нядзеля, 17:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзеці расказалі Урганту пра «злога дырэктара Лукашэнку» (Відэа)

80

Іван Ургант абмеркаваў з дзецьмі апошнюю прэс-канферэнцыю беларускага правадыра.

Высветлілася, што не ўсе ў Расеі ведаюць прозвішча Лукашэнкі. Ніводзін з маленькіх удзельнікаў шоў на «Першым канале» не здолеў правільна адказаць на пытанне, пра тое, хто выяўлены на фатаграфіі, якую ім паказалі. «Ён злы дырэктар», - сказала адна з удзельніц праграмы.

Дзеці разам з вядоўцам Іванам Ургантам прадоўжылі абмеркаванне прэтэнзій Лукашэнкі на Калінінградскую вобласць Расеі, распачатую ў папярэднім выпуску шоў.

Нагадаем, скандальныя заявы беларускага правадыра прагучалі падчас прэс-канферэнцыі, якая прайшла ў Менску 11 кастрычніка.

«Я часта кажу - аддайце нам Калінінградскую вобласць. Мы кожны гектар, кожную сотку зямлі там узарэм і зробім з яе квітнеючы край, - заявіў тады Лукашэнка. - У нас аб Калінінградзе пазіцыя яшчэ больш жорсткая, чым у расейскага кіраўніцтва. Я мяркую, што гэта нашая зямля. У добрым сэнсе гэтага слова. Я не прэтэндую на тое, каб заўтра забраць Калінінград, але калі можна было б - то з задавальненнем».

Напісаць каментар 80

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках