28 красавiка 2024, Нядзеля, 6:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Вертыкальнікі» спаборнічалі ў більярдзе і дартсе

8
«Вертыкальнікі» спаборнічалі ў більярдзе і дартсе

У Століне праходзіць XIV абласная спартакіяда «Вертыкаль».

Як паведаміў першы намеснік начальніка ўправы спорту і турызму Берасцейскага аблвыканкама Васіль Ляшчынскі, у спаборніцтвах бяруць удзел 20 каманд: аблвыканкама, усіх гарадскіх і раённых выканкамаў рэгіёну. У праграме спаборніцтваў - валейбол, міні-футбол, шахматы, шашкі, настольны тэніс, більярд, плаванне, веласіпедная эстафета, дартс, фігурная язда на ровары, піша БелаПАН.

Акрамя таго, яшчэ 13 каманд сілавых структур вобласці спаборнічаюць у плаванні ў эстафеце 4х50 метраў.

«Такія спаборніцтвы праводзяцца штогод у розных рэгіёнах вобласці, і апошнімі гадамі да гэтай падзеі прымяркоўваецца ўвядзенне ў эксплуатацыю новага спартыўнага аб'екта. Сёння ў Століне адбылося адкрыццё фізкультурна-спартовага комплексу «Аквамарын», на базе якога і праводзіцца абласная «Вертыкаль», - адзначыў Ляшчынскі.

Паводле ягоных слоў, узвядзенне гэтага аб'екта было распачатае ў студзені 2011 года. На яго будаўніцтва патрачана амаль 70 млрд рублёў, выдзеленых з абласнога бюджэту. Фізкультурна-спартовы комплекс мае спартыўную залу з трыбунамі для гледачоў на 200 месцаў, плавальны басейн з чатырма дарожкамі па 25 метраў, міні-басэйн для навучання плаванню, трэнажорную залу, залы для гульні ў настольны тэніс, більярд, памяшканне для гульні ў шахматы і шашкі. Таксама тут ёсць саўна і бар.

На прылеглай тэрыторыі ўсталяваны тэнісны корт, камбінаваная пляцоўка для гульні ў валейбол і баскетбол, міні-футбольная пляцоўка і хакейная каробка.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках