28 красавiка 2024, Нядзеля, 2:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Азербайджан уручыў Расеі другую ноту пратэсту

17
Азербайджан уручыў Расеі другую ноту пратэсту

Нота пратэсту звязаная з адсутнасцю ў консульскіх работнікаў магчымасці сустрэцца з Арханам Зейналавым.

Азербайджанца затрымалі ў Расеі паводле падазрэння ў забойстве масквіча Ягора Шчарбакова, нагадвае Lenta.ru.

Нота пратэсту ўручаная прадстаўнікам расейскага МЗС. У ёй адзначаецца, што дыпламатам так і не далі магчымасці сустрэцца з Арханам Зейналавым. Яшчэ адзін ліст з аналагічнымі прэтэнзіямі Баку адправіў на імя кіраўніка Следчага камітэта Расеі Аляксандра Бастрыкіна, піша «Інтэрфакс».

Папярэдняя нота пратэсту была перададзеная расейскім уладам 17 кастрычніка. Тады пасол Азербайджана ў Маскве Палад Бюльбюль-аглы заявіў, што Баку мае намер надаць падазраванаму консульскую падтрымку. Пасол запатрабаваў пусціць да Зейналава дыпламатаў, а таксама адзначыў, што следчыя дзеянні павінны праходзіць у прававым полі, а фігурант справы мае права мець стасункі з адвакатамі і перакладчыкам.

Раней розныя ўстановы Азербайджана выказвалі незадаволенасць тым, як праводзілася затрыманне Зейналава, а таксама асвятленнем яго справы ў расейскай прэсе. У прыватнасці, міністэрства замежных спраў краіны заяўляла, што асобныя СМІ парушаюць прынцып прэзумпцыі невінаватасці, называючы падазраванага злачынцам да суда. У сваю чаргу міністэрства ўнутраных спраў выказала здзіўленне ў сувязі з шырокім асвятленнем у прэсе бытавога, на іх думку, здарэння.

Зейналава 15 кастрычніка затрымалі ў Каломне, у аперацыі ўдзельнічаў паліцэйскі спецназ. Пасля затрымання мужчыну даставілі на гелікоптэры ў Маскву і прывялі да кіраўніка МУС Уладзіміра Калакольцава. Цяпер Зейналаў паводле пастановы суда змешчаны пад варту на два месяцы, яму выстаўленае абвінавачванне ў забойстве з хуліганскіх памкненняў. За такія злачынствы крымінальны кодэкс дазваляе прызначаць пакаранне аж да пажыццёвага зняволення. Сам фігурант справы віну адмаўляе.

Пошук і затрыманне Зейналава падрабязна асвятляліся большасцю расейскіх СМІ ў сувязі з рэзанансам, які выклікала забойства Шчарбакова. У прыватнасці, 13 кастрычніка злачынства, адказнасць за якое многія яшчэ да ўстанаўлення асобы падазраванага ўсклалі на прыезджых, прывяло да нападаў на мігрантаў і пагрому на базе гародніны ў Бірулёве.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках