28 красавiка 2024, Нядзеля, 8:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белавія» пераходзіць на зімовы расклад

6
«Белавія» пераходзіць на зімовы расклад

27 кастрычніка Нацыянальная авіякампанія «Белавія» пераходзіць на зімовы расклад, які будзе дзейнічаць да 29 сакавіка 2014 года.

17 снежня авіякампанія пачне выконваць палёты з Менска ў Жэневу (Швейцарыя) на самалётах Embraer 175, CRJ-100/200, Boeing 737-500 тры разы на тыдзень: у аўторак, пятніцу і нядзелю. Кошт пералёту ў эканом-класе абслугоўвання складае ад 275 еўра «туды - назад», у бізнэс-класе ад 975 еўра «туды - назад» (аэрапортавыя таксы і зборы ўлічаныя), паведамляе БелаПАН.

У новым сезоне «Белавія» ў параўнанні з зімовым сезонам 2012/2013 гадоў павялічыць частату выканання рэйсаў з Менска ў Астану, Ерэван, Калінінград, Кіеў, Маскву, Прагу, Рыгу, Стамбул, Тбілісі і Франкфурт.

Акрамя таго, «Белавія» прыняла пастанову на перыяд навагодніх святаў значна павялічыць частату выканання палётаў у найбольш запатрабаваных сярод турыстаў маршрутах і замяніць самалёты на больш вялікія. Так, у Парыж і Барселону будзе здзейснена па восем дадатковых рэйсаў, а ў Маскву, Прагу, Жэневу, Тбілісі, Баку, Ерэван, Рым, Мілан у навагодні перыяд будуць задзейнічаныя больш вялікія самалёты.

«Мы чакаем, што надыходзячы зімовы сезон стане паспяховым працягам летняга. Нагадаю, што ў гэтым годзе мы ўжо адкрылі чатыры новыя напрамкі (Самара, Кутаісі, Будапешт, Бялград), куды працягнем лётаць і зімой, павялічылі частату выканання рэйсаў ужо наяўных маршрутаў, што спрыяла значнаму павелічэнню пасажырапатоку. Адным з новаўвядзенняў надыходзячага зімовага сезона стане здзяйсненне палётаў у Сочы на круглагадовай аснове два разы на тыдзень, а ў лютым спачатку і пад час правядзення зімовых Алімпійскіх гульняў павялічым колькасць палётаў да трох разоў на тыдзень», - сказаў гендырэктар «Белавія» Анатоль Гусараў.

Акрамя рэгулярных рэйсаў працягнецца выкананне чартэрных праграм у Егіпет (Хургада, Шарм-аль-Шэйх).

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках