11 траўня 2024, Субота, 10:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Forbes: Украіна стварыла новую магутную зброю для ўдараў па РФ

4
Forbes: Украіна стварыла новую магутную зброю для ўдараў па РФ

У чым яе адметнасць?

Украінскія інжынеры, здаецца, перарабілі яшчэ адзін спартовы самалёт на ўдарны дрон.

Расейцы паказалі адзін з такіх вырабаў больш за 1000 км ад тэрыторыі Украіны. У Forbes паведамілі дэталі самалёта, які ўпаў з авіябомбай на падвесцы.

Некалькі дзён таму расейскі прапагандыст Кірыл Фёдараў апублікаваў выяву пераробленага спартовага самалёта ў дрон. Ён разбіўся аб зямлю і ляжаў дагары нагамі.

Візуальна выраб падобны на самалёт Nynja кампаніі Sky Ranger (ва Украіне вытворцам з'яўляецца кампанія «Аэрас»). Ён мае далёкасць 643 км і крэйсерскую хуткасць блізу 160 км/г. Грузападымальнасць складае некалькі сотняў кілаграмаў. Таксама ён падобны на іншы самалёт - А-22 кампаніі «Аэрапарк», які атакаваў завод вытворчасці дронаў-камікадзэ «Шахед» у горадзе Елабузе.

Даследаваўшы фатаграфіі, аўтар заўважыў электрааптычны комплекс, а фактычна відэакамеры. Імаверна, кіраванне робатам адбываецца ўручную праз спадарожнік на апошнім этапе палёту, калі трэба накіраваць дрон на пэўную цэль. Перад тым увесь палёт можа адбывацца з дапамогай GPS-навігацыі.

Таксама на падвесцы самалёт нёс авіябомбу ФАБ-100, што можа азначаць здольнасць дрона яе скінуць, а самому вярнуцца на базу, што патэнцыйна робіць яго шматразовым. Аднак гэтую ж тэорыю можна зняпраўдзіць, бо ці наўрад беспілотніку выстарчыла б паліва праляцець 600 км у адзін, а потым яшчэ 600 км у іншы бок. Прынамсі, калі ўсярэдзіне не ўсталявалі дадатковы паліўны бак. А калі і ўсталявалі, то ён важыў бы сотні кг, што паменшыла б здольнасць несці карысную нагрузку.

Кошт дрона Nynja можа дасягаць некалькі сотняў тысяч даляраў, калі дадаць датчыкі, сродкі сувязі, аўтапілот і выбухны груз. Гэта ў разы танней за традыцыйныя крылатыя ракеты, якія могуць каштаваць пару мільёнаў даляраў за адзінку.

«Здаецца, Кіеў набывае кожны планёр Nynja, які можа вырабіць мясцовая прамысловасць, каб ператварыць іх усіх у выбуховыя дроны», - рэзюмуюць у выданні.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках