23 траўня 2024, Чацвер, 7:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NYT: Лукашэнка захоўвае ядзерную зброю за 190 кіламетраў ад украінскай мяжы

7
NYT: Лукашэнка захоўвае ядзерную зброю за 190 кіламетраў ад украінскай мяжы

Што паказалі спадарожнікавыя здымкі?

Газета The New York Times прааналізавала спадарожнікавыя здымкі і сцвярджае, высветліла, дзе на тэрыторыі Беларусі Расея размяшчае ядзерную зброю.

Размова ідзе пра склад побач з беларускім горадам Асіповічы. Аб'ект для захоўвання расейскай зброі там пачалі будаваць у сакавіку 2023 года, сцвярджаюць у NYT. Некаторыя з пабудоваў на палігоне маюць унікальныя асаблівасці, характэрныя менавіта для расейскіх ядзерных сховішчаў.

Так, напрыклад, на ўездзе на тэрыторыю склада пабудавалі тры новыя будынкі. Яны могуць быць прызначаныя для адміністрацыйных патрэбаў ці для размяшчэння расейскіх вайскоўцаў.

Пры аналізе спадарожнікавых здымкаў журналісты таксама знайшлі на аб'екце крытую пагрузачную пляцоўку, якая злучаная з падземным бункерам савецкіх часоў. Аналагічныя канструкцыі можна ўбачыць і на іншых былых савецкіх ядзерных сховішчах, зазначае выданне.

У дадатак да існай базы сістэмы бяспекі аб'ект акружылі яшчэ трыма агароджамі. На ўездзе ў гэтую зону ўсталявалі кантрольна-прапускны пункт – крытую зону надгляду побач з вартавым памяшканнем. Эксперт кантролю над узбраеннямі ў каліфарнійскім Інстытуце міжнародных даследаванняў Майкл Дуйцман зазначае, што такія тыпы канструкцый з'яўляюцца неад'емнай часткай расейскіх ядзерных аб'ектаў.

Ядзерныя боегалоўкі звычайна захоўваюцца паблізу ваенных базаў, дзе размешчаныя носьбіты такой зброі. Меркаванае ядзернае сховішча знаходзіцца ў тым самым раёне, што і беларускія АТРК «Іскандэр», якія могуць быць скарыстаныя для запуску ядзерных ці звычайных боегаловак. Расея паставіла «Іскандэры» ў Беларусь у 2022 годзе.

Чалец Федэрацыі амерыканскіх навукоўцаў Ханс Крыстэнсэн, які прааналізаваў аб'ект у Асіповічах, мяркуе, што аб'екты ў Беларусі, «падобна, прызначаныя для таго, каб нерваваць самыя ўсходнія краіны-чальцоў NATO, але не дадуць Расеі новай значнай ваеннай перавагі ў рэгіёне».

За апошнія тыдні, паводле словаў Крыстэнсена, на аб'екце пачалося будаўніцтва новых канструкцый: «Дэталі яшчэ не вызначаныя, але будаўніцтва відавочна выйшла на новы этап».

Ядзерная зброя захоўвалася ў наваколлях Асіповічаў і раней. СССР пачаў размяшчаць там ракетна-ядзерныя брыгады ў 1960-я гады. Пасля распаду Саюза зброя была вывезеная з тэрыторыі Беларусі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках