31 траўня 2026, Нядзеля, 16:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна прымусіла Расію пайсці на экстранны крок у Крыме

2
Украіна прымусіла Расію пайсці на экстранны крок у Крыме

Такое ў апошні раз было яшчэ пры СССР.

У Крыме і Севастопалі ўвялі талоны на бензін з-за маштабнага паліўнага крызісу. Маштаб абсалютна беспрэцэдэнтны, паколькі апошні раз такое назіралася яшчэ ў СССР у 1990 годзе — 36 гадоў таму, піша «Диалог.UA».

Тады прымусовыя абмежаванні на запраўку з-за крытычнай нястачы гаручага складалі ад 20 да 40 літраў у месяц на адзін аўтамабіль па талонах.

Сёння ўлады адразу двух акупаваных рэгіёнаў абмежавалі продаж паліва пасля перабояў на АЗС: у Крыме па талонах будуць прадаваць АІ-95, а АІ-92 абмежавалі 20 літрамі ў адныя рукі. У Севастопалі карткі ўвялі на абедзве маркі бензіну.

«Кіраўнік» акупацыйнай адміністрацыі Крыма Аксёнаў заявіў, што чакае нармалізацыі сітуацыі на працягу 30 дзён. Аглядачы кажуць, што гэты тэрмін нерэалістычны і неадэкватны.

«Кіраўнік» Севастопаля Міхаіл Разважаеў назваў талоны часовай мерай, але прызнаў, што ўлады спрабуюць папоўніць запасы паліва на запраўках.

Для афармлення талонаў аўтамабілістам прапануюць звяртацца ў пункты сетак АЗС АТАН і ТЭС з расійскім пашпартам і дакументамі на аўтамабіль. Перад падачай заяўкі кіроўцам раяць удакладняць, ці ёсць наогул талоны.

Крызіс у Крыме пачаўся пасля ўдараў Украіны па маршрутах забеспячэння і абмежаванняў руху па так званым «сухапутным мосце» на паўвостраў. Гэта паказвае ўразлівасць расійскай лагістыкі: удары па дарогах, НПЗ і складах хутка ператвараюцца ў пустыя калонкі і карткавую сістэму для грамадзянскіх.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках