У Беларусі з’явіліся навацыі, якія закранаюць рынак нерухомасці
- 31.05.2026, 15:14
- 1,232
Што змянілася для тых, хто хоча набыць жыллё?
У Беларусі з’явіліся змены, якія закранаюць рынак нерухомасці. Адна з іх — чарговае валютнае абмежаванне: цэны на жыллё цяпер павінны быць пазначаныя толькі ў беларускіх рублях. Але ёсць і іншыя навацыі, што закранаюць рынак нерухомасці, піша «Зеркало».
З 16 мая ў Беларусі ўступілі ў сілу новыя тарыфы на рыэлтарскія паслугі для фізічных асоб. Замест фіксаванай стаўкі 3% для большасці аб’ектаў цяпер ужываецца прагрэсіўная шкала ў працэнтах ад кошту нерухомасці. Эксперты агенцтва «Твая сталіца» тлумачаць, як гэтае наваўвядзенне адб’ецца на пакупніках нерухомасці. Напрыклад, дача ў Маладзечанскім раёне плошчай 143 кв. м каштуе 82,1 тысячы рублёў. Стаўка за рыэлтарскія паслугі складзе 5%. Гэта 4,1 тысячы рублёў.
Таксама чыноўнікі скарэктавалі граничныя тарыфы (у базавых велічынях) для садзейнічання пры здзелках з асобнымі аб’ектамі, такімі як дачы, гаражы і зямельныя участкі.