ЗСУ ўзялі пад кантроль дарогі расіян у Луганску
1- 31.05.2026, 14:59
- 1,292
І ўзрываюць «усё, што рухаецца».
Трэці армейскі корпус ЗСУ заявіў аб пачатку аперацыі па дамінуючым кантролі над расійскімі лагістычнымі маршрутамі на часова акупаванай Луганшчыне.
Дроны батальёна беспілотных сістэм Трэцяй штурмавой нанеслі ўдары па мэтах на глыбіні больш за 205 км — аж да КПП «Изварино» на мяжы з Расіяй.
Паводле дадзеных корпуса, падчас аперацыі былі паражаныя расійская бранятэхніка і склады боепрыпасаў. Удар паказаў, што нават глыбокі тыл акупантаў у Луганскай вобласці больш не з’яўляецца бяспечнай зонай.
Камандзір корпуса, брыгадны генерал Андрэй Білецкі, заявіў, што аперацыя стала адказам на расійскія заявы пра поўны кантроль над Луганскай вобласцю.
«Луганск, Старабельск, Алчэўск, Бранка, Кадзіеўка цяпер знаходзяцца пад кантролем БПЛА Трэцяга армейскага корпуса», — заявіў Білецкі.
Асобна ў корпусе паведамілі, што аперацыю спланаваў і ўзначаліў камандзір узвода ўдарных БПЛА з пазыўным «Схід», ураджэнец Луганшчыны. У 2022 годзе ён дэсантаваўся ў акружаны Марыупаль, а пасля завяршэння абароны горада самастойна выйшаў на падкантрольную Украіне тэрыторыю. За гэта атрымаў званне Героя Украіны.
Галоўны вынік аперацыі — пашырэнне ўкраінскай зоны паражэння. Расія можа заяўляць пра кантроль над Луганшчынай, але дроны цяпер дасягаюць яе складаў, тэхнікі і маршрутаў забеспячэння на сотні кіламетраў углыб.