28 красавiка 2024, Нядзеля, 7:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зюганаў прапанаваў саджаць за размовы аб аддзяленні ад Расеі

93
Зюганаў прапанаваў саджаць за размовы аб аддзяленні ад Расеі

Лідар КПРФ заклікаў увесці рэальныя тэрміны за слоўныя заклікі да падзелу Расеі.

Аб гэтым Генадзь Зюганаў заявіў на пасяджэнні пленума ЦК партыі, паведамляе РИА «Новости».

«Мы, нашы дэпутаты, павінны ўнесці прапанову, што нават слоўныя заклікі да раздзялення адзінай і непадзельнай Расеі будуць карацца турэмным зняволеннем», - сказаў ён. Першы віцэ-спікер Дзярждумы ад фракцыі КПРФ Іван Мельнікаў паведаміў журналістам, што закон плануецца ўнесці на разгляд у гэтым годзе.

«Рэальна ўнесці ў лістападзе. Да канца года 100% законапраект будзе пададзены», - сказаў ён.

На афіцыйным сайце КПРФ як раз да адкрыцця з'езда апублікаваны праграмны тэкст аб умацаванні інтэрнацыянальнай дружбы. Пасля цытат з Пушкіна і народных прыказак у тэксце гаворыцца: «Разуменне святасці дружбы дабратворна адбілася на характары міжнацыянальных стасункаў у нашай краіне. Агульнасць гістарычных лёсаў трывала звязала нашы народы. На гэтым падмурку і трэба будаваць будучыню Расеі». У гады перабудовы, паказвае КПРФ, «нацыянальная розніца спарадзіла недавер і канфлікты паміж народамі, спрыяла падзелу адзінай дзяржавы».

Уладзімір Пуцін у 2005 годзе ў пасланні Федэральнаму сходу называў развал СССР найбуйнейшай геапалітычнай катастрофай 20 стагоддзя. «Дзясяткі мільёнаў суайчыннікаў апынуліся па-за межамі краіны, што для расейскага народу стала сапраўднай драмай, - паведаміў ён тады. - Цэласнасць краіны апынулася парушанай тэрарыстычнай інтэрвенцыяй і наступнай Хасаўюртаўскай капітуляцыяй... Эпідэмія распаду перакінулася на саму Расею».

Напісаць каментар 93

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках