26 красавiка 2024, Пятніца, 19:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Васіль Уткін: Лукашэнку пара апусціць галавой ва ўнітаз

145
Васіль Уткін: Лукашэнку пара апусціць галавой ва ўнітаз

Вядомы спартыўны каментатар распавёў пра тое, як хацеў бы пачынаць сваю раніцу.

Васіль Уткін заявіў пра гэта падчас анлайн-канферэнцыі на сайце sports.ru, якая адбылася некалькі дзён таму.

Карыстальнік Wallker задаў вядомаму сваімі скандальнымі выказваннямі расейскаму каментатару пытанне аб яго стаўленні да беларускага кіраўніка. «Праз гадзіну ў нас чарговая прэс-канферэнцыя Лукашэнкі СМІ СНД. Як ён вам як палітык, спартсмен-аматар і яшчэ можа хто-небудзь асабіста для вас?» - спытаў ён.

«Што ж тычыцца Лукашэнкі, то я б хацеў пачынаць кожны свой дзень з макання яго галавой ва ўнітаз. Гэта было б гарантыяй цудоўнага настрою да глыбокага вечара», - адказаў Васіль Уткін.

Васіль Уткін - расейскі спартыўны журналіст і тэлекаментатар, вядомы па тэлеперадачы «Футбольны клуб», тэле- і радыёвядучы, шоўмэн, акцёр. Ён з'яўляецца галоўным рэдактарам спартыўных каналаў НТВ-плюс і саўладальнікам партала sports.ru.

Напісаць каментар 145

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках