3 траўня 2024, Пятніца, 13:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пракурораў адправілі дабудоўваць «Чыжоўка-Арэну»

49
Пракурораў адправілі дабудоўваць «Чыжоўка-Арэну»

Комплекс спрабуюць паспець дабудаваць да 10 снежня - новага тэрміну здачы.

На «Чыжоўка-Арэне» прайшоў чарговы суботнік, у якім узялі ўдзел больш за 500 чалавек, піша агенцтва «Менск-навіны». Добраахвотна-прымусовыя мерапрыемствы з удзелам хакеістаў, студэнтаў менскіх ВНУ, работнікаў дзяржпрадпрыемстваў і чыноўнікаў праводзяцца тут кожныя выхадныя. Учора да аўральнай будоўлі падключыліся супрацоўнікі пракуратуры.

Як распавёў начальнік упраўлення ідэалагічнай работы, культуры і ў справах моладзі адміністрацыі Заводскага раёна Аляксандр Шастакоў, усім жадаючым папрацаваць працы хапіла - яны падмяталі і прыбіралі будаўнічае смецце ўнутры і каля комплексу. Арганізатары забяспечылі іх пальчаткамі, рэспіратарамі і неабходным інвентаром.

Больш за ўсё людзей - амаль 200 чалавек - было з пракуратуры. Таксама дапамагчы будаўнікам прыйшлі прадстаўнікі розных прадпрыемстваў і арганізацый Менска.

Са слоў пракурора горада Менска Сяргея Хмарука, пастанову выйсці на суботнік работнікі ведамства, якое ён узначальвае, прынялі аднагалосна, бо трэба прыкласці ўсе намаганні, каб аб'ект быў здадзены ў тэрмін.

Адкрыццё «Чыжоўка-Арэны» некалькі разоў пераносілі. Комплекс на гэты раз абяцаюць «запусціць» у поўным аб'ёме 10 снежня. Пра гэта паведаміў старшыня ФХРБ Яўген Ворсін у эфіры тэлеканала «Беларусь-1». Адзначым, раней старшыня Менскага гарвыканкама Мікалай Ладуцька паведаміў Лукашэнку аб пераносе ўвядзення ў эксплуатацыю «Чыжоўка-Арэны» на 15 снежня.

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках