«Справу Гутара» будуць слухаць у Лазане 28 кастрычніка
5- 7.10.2013, 19:02
- 11,772
28 кастрычніка ў Вышэйшым спартовым судзе ў Лазане адбудзецца слуханне «справы Гутара».
БАТЭ звярнуўся туды ў чэрвені пасля таго, як камітэт статусу і пераходаў футбалістаў БФФ узяў бок футбаліста, паведамляе champ.by са спасылкай на сайт CAS.
Нагадаем, Аляксандр Гутар пакінуў БАТЭ і перайшоў у менскае «Дынама», скарыстаўшыся парадкам трансфераў БФФ, у якім сказана, што гулец, які правёў цягам сезону менш за 10 адсоткаў афіцыйных матчаў клуба, мае права на аднастаронняе скасаванне кантракту і пераход у іншую каманду.