8 траўня 2024, Серада, 14:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Zippo ратуе Алімпійскія гульні

14

Вытворца запальніц прарэкламаваў сябе за кошт згаслага факела Сочы-2014.

Амерыканская фірма Zippo, скарысталася сітуацыяй з алімпійскім факелам, які патух каля Крамля ў руках славутага спартсмена Шаварша Карапецяна. Супрацоўнік расейскай Федэральнай службы аховы запаліў факел сваёй запальнічкай, і кампанія выкарыстала гэты факт у якасці маркетынгавага ходу: на афіцыйнай старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» напісана, што Zippo «выратавала Алімпійскія гульні ў Сочы».

«Мы аднавілі парадак у свеце і выратавалі Алімпійскія гульні ў Сочы. Націсніце, каб паглядзець, як супрацоўнік ФСА запальвае Алімпійскі факел запальнічкай Zippo», - гаворыцца на старонцы кампаніі ў сацыяльнай сетцы. Яе вокладку ўпрыгожвае фатаграфія, на якой паказаны ахоўнік, які падпальвае згаслы факел.

Факелы з алімпійскім агнём пагасалі ў Маскве ўжо як мінімум чатыры разы. Дарэчы, прадпрымальныя расейцы ўжо заняліся іх продажам.

Адна з аб'яў была размешчана на расейскім сайце avito.ru, аднак пасля заблакаваная мадэратарам. Кошт факела быў паказаны ў 300 тысяч рублёў.

Іншы ўдзельнік эстафеты, які мае намер зарабіць на продажы факела, апублікаваў паведамленне на сайце molotok.ru. Прадавец, які пранясе алімпійскі агонь у Іркуцку, заяўляе, што валодае экспертным заключэннем аб сапраўднасці тавару. Бягучы кошт факела - 25 тысяч рублёў.

Zippo спасает Олимпийские игры
Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках