5 траўня 2024, Нядзеля, 9:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуска пазмагаецца за тытул Miss Tourism World

2
Беларуска пазмагаецца за тытул Miss Tourism World

У Экватарыяльнай Гвінеі праходзіць міжнародны конкурс прыгажосці Miss Tourism World, удзел у якім прымае і беларуска.

Нашу краіну на праекце прадстаўляе Ганна Аляксеева. Далікатная дзяўчына па спецыяльнасці - эканаміст. Яна захапляецца фатаграфіяй і дызайнам інтэр'еру. У вольны час любіць слухаць музыку і чытаць, піша mail.ru.

Паездку ў Гвінею беларуская прыгажуня чакала з нецярпеннем, бо дзякуючы праекту яна зможа на ўвесь свет прадставіць прыгажосць і зачараванне сваёй краіны. Акрамя гэтага, Ганна ўпэўненая, што неабходна развіваць турызм у Беларусі і абараняць прыроду.

Зараз канкурсанткі, якія прадстаўляюць шмат краін свету, пазіруюць у фотасесіях, падарожнічаюць па экзатычнай афрыканскай краіне, дэманструюць нацыянальныя касцюмы, дэфілююць у бікіні і прымаюць удзел у розных сустрэчах. Дарэчы, канкурсанткам нават абяцалі забяспечыць узброеную ахову на час знаходжання ў краіне, але, мяркуючы па ўсім, дзяўчатам яна не спатрэбілася.

Фінал Miss Tourism World адбудзецца 12 кастрычніка.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках