7 траўня 2024, aўторак, 8:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка правярае «Керамін»

80
Лукашэнка правярае «Керамін»

Кіраўнік прыбыў у ААТ «Керамін», дзе азнаёміцца з мадэрнізацыяй прадпрыемства і яго фінансава-эканамічным становішчам.

Яму «будзе даложана аб рэалізацыі праектаў па мадэрнізацыі прадпрыемства, яго фінансава-эканамічным становішчы, асваенні новых відаў прадукцыі», паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.

Плануецца, што ён пабывае ў цэхах прадпрыемства, падчас наведвання якіх яму будзе даложана аб асваенні сучасных тэхналагічных працэсаў па вытворчасці новых відаў прадукцыі.

Нагадаем, 8 лістапада Лукашэнка наведваў «Барысаўдрэў». У выніку ён адправіў у адстаўку намесніка кіраўніка сваёй адміністрацыі Андрэя Тура, кіраўніку адміністрацыі Андрэю Кабякову была аб'яўленая строгая вымова з апошнім папярэджаннем. Лукашэнка таксама вызваліў ад займанай пасады старшыню Менскага аблвыканкама Барыса Батуру і старшыню канцэрна «Беллеспаперапрам» Аляксандра Пераслаўцава і пагражаў чыноўнікам узбуджэннем крымінальных спраў. Разнос быў звязаны з правалам мадэрнізацыі на прадпрыемстве.

Фота з архіву

Напісаць каментар 80

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках