2 траўня 2024, Чацвер, 10:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мясніковіч патрабуе кінуць усе сілы на барацьбу з імпартам

124
Мясніковіч патрабуе кінуць усе сілы на барацьбу з імпартам

Беларускія ўлады маюць намер задзейнічаць «усе інструменты» для барацьбы са спажывецкім імпартам.

Пра гэта заявіў сёння прэм'ер РБ Міхаіл Мясніковіч на пасяджэнні ўрада, паведамляе яго прэс-служба.

«Варта задзейнічаць усе інструменты эканамічнага рэгулявання ў цэнтры і на месцах, каб максімальна знізіць адток валюты з краіны. Толькі па спажывецкай групе тавараў прырост імпарту за дзевяць месяцаў склаў практычна 29%. Гэта значыць, мы аддаем уласны рынак. У тым ліку і нядобрасумленным імпарцёрам», - заявіў Мясніковіч.

Ён запатрабаваў ад адпаведных органаў дзяржкіравання «прыняць вычарпальныя меры па навядзенні парадку на спажывецкім рынку».

Акрамя таго, Мінэканомікі, Мінгандлю і аблвыканкамам даручана арганізаваць праверкі выканання антыманапольнага заканадаўства па таварах, кошты на якія перавышаюць прагнозныя параметры інфляцыі.

Напісаць каментар 124

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках