23 снежня 2024, панядзелак, 3:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Церашковіч: ЕГУ сёння - універсітэт гастарбайтэраў

11
Павел Церашковіч: ЕГУ сёння - універсітэт гастарбайтэраў

Платформа «За новы ЕГУ» распаўсюдзіла заяву старшыні сената Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта прафесара Паўла Церашковіча.

З ягоных слоў, прапановы кіраўніцтва Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта рэфармавання ВНУ - «гэта бяссілле адміністрацыі і безадказны экспэрымент».

Церашковіч адзначыў, што прапановы рэктара можна «назваць рэформамі толькі для неабазнанай публікі»: «Такія «рэформы» ў нас ідуць безупынна. Іх вынік - той крызіс ЕГУ, які мы бачым сёння».

Рэформу не падтрымалі «ні сенат, ні прафзвяз, няма высноў прафесійнай і юрыдычнай экспертызы, ёсць недавер да тых, хто хоча яе праводзіць», - сказаў Церашковіч.

Ён узгадаў, як у мінулым годзе ўніверсітэт ужо перажыў «рэпетыцыю» рэформы - пераход на новую сістэму падліку нагрузкі са скарачэннем заробкаў пагадзіннікаў на 40-80% перад самым пачаткам заняткаў. Гэта, з ягоных слоў, «ледзь не прывяло да прыпынення навучальнага працэсу».

«ЕГУ сёння - фактычна ўніверсітэт гастарбайтэраў», - заявіў Церашковіч. Бо з ягоных словах, большасць выкладчыкаў ужо каторы год не маюць працоўных кантрактаў і сацыяльна не абароненыя: «Ні лісткоў непрацаздольнасці, ні дэкрэтных адпачынкаў, ні стажу».

Пры гэтым многія выкладчыкі, выбраўшы ЕГУ, «страцілі магчымасць працаваць у Беларусі, а замест легалізацыі адміністрацыя прыгатавала для іх скарачэнне штата і татальны конкурсны адбор».

Церашковіч адзначыў, што ў выпадку калі ў ВНУ скароцяць частку выкладчыкаў, давядзецца скараціць і навучальныя планы. Аднак студэнт, паступіўшы на праграму, павінен вывучыць выразна прапісаную колькасць курсаў - у Літве гэта жорстка кантралюецца). «Студэнт плаціць за навучанне, і адміністрацыя павінна ўзяць на сябе абавязанні выконвання паслуг у поўным аб'ёме», - мяркуе Церашковіч.

Нагадаем, 14 лістапада рэктар ЕГУ Анатоль Міхайлаў у афіцыйнай заяве прапанаваў правесці рэформы ва ўніверсітэце з мэтай кансалідацыі супрацоўнікаў ВНУ і «стварэння сталага ядра выкладчыкаў». Дагэтуль выкладчыкі ўніверсітэта стварылі дэмакратычную платформу «За новы ЕГУ» для ўдзелу ў выбарах у сенат ВНУ, якія пройдуць 19 лістапада. Сярод іншага мэта дэмакратычнай платформы - зрабіць акадэмічнае самакіраванне базавым прынцыпам пры захаванні беларускага вектару ў якасці прыярытэтнага для ўсіх сфер дзейнасці ўніверсітэта.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках