26 чэрвеня 2024, Серада, 8:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіроўцы збіраюцца правесці «Стоп-падатак-2»

353
Кіроўцы збіраюцца правесці «Стоп-падатак-2»

Аўтамабілісты плануюць паўтарыць акцыю пратэсту супраць увядзення падатку на аўто 27 снежня а 18.00.

Такая інфармацыя з'явілася ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте». Аўтамабілісты стварылі сустрэчу «Стоп-падатак-2» і заклікаюць усіх далучыцца да яе.

У сацыяльных сетках ідзе актыўны рэпост паведамлення аб акцыі.

«Мы выйшлі і выехалі 20 снежня, але нас ўлады не пачулі! Таму мы будзем «крычаць» далей да тых часоў, пакуль нас не пачуюць. У гэтую пятніцу 27 снежня а 18:00 на цэнтральных праспектах свайго горада мы зноў скажам сваё «Я»! Мы людзі, а не быдла, і з намі трэба лічыцца. Яўка абавязковая ва ўсіх гарадах краіны! Баяцца няма каго - ён ніхто!» - гаворыцца ў паведамленні аўтааматараў.

Акцыя «Стоп падатак» супрацьувядзення пошліны на аўто прайшла 20 снежня ў шматлікіх гарадах Беларусі. Самай шматлікай яна была ў Менску. Сталічныя аўтамабілісты спынілі рух па праспекце Незалежнасці амаль на гадзіну. Акцыю падтрымалі сотні мінакоў.

Нагадаем, велічыня пошліны будзе дыферэнцыраваная ў залежнасці ад віду і масы транспартнага сродку. Яе памер складзе ад 3 да 25 базавых велічынь, у тым ліку для фізічных асоб на легкавыя аўтамабілі - ад 3 да 10 базавых велічынь. Прадугледжаная самастойная выплата пошліны да моманту праходжання тэхагляду.

Па дадзеных Мінфіна, плануемыя даходы ад збірання пошліны складуць 1,6 трлн. рублёў. Сродкі будуць размяркоўвацца пароўну паміж рэспубліканскім і мясцовымі бюджэтамі і накіроўвацца на рамонт і будаўніцтва аўтадарог.

Фота: «Наша Ніва»

Напісаць каментар 353

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках