19 красавiка 2024, Пятніца, 6:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасадарам Украіны ў Менску можа стаць экс-міністр абароны

4
Амбасадарам Украіны ў Менску можа стаць экс-міністр абароны

Міхаіл Ежэль чакае прызначэння на пасаду ўкраінскага амбасадара ў Беларусі.

Пра гэта са спасылкай на высокапастаўленыя крыніцы ва ўрадзе краіны паведамляе партал ZN.UA.

Выданне адзначае, што Беларусь з'яўляецца пляцоўкай для гандлю зброяй і звязвае прызначэнне на пасаду пасла былога міністра абароны Украіны менавіта з гэтым фактам.

На гэты момант месца надзвычайнага і паўнамоцнага пасла Украіны ў Беларусі вольнае: 26 лістапада 2012 года Віктар Януковіч звольніў з гэтай пасады Віктара Ціханава ў сувязі з выбраннем яго народным дэпутатам у Вярхоўную Раду ў кастрычніку мінулага года.

Ён быў прызначаны паслом Украіны ў Беларусь 22 жніўня 2011 года. Раней гэтую пасаду займаў Раман Бяссмертны. Каментуючы кандыдатуру Міхаіла Ежэля, ён адзначыў пагаршэнне прафесіяналізму паслоў Украіны ў Беларусі.

«Гэта можна разглядаць як элементарнае працаўладкавання. Ці гэта можа быць спроба развязаць пэўныя пытанні... Цяжка меркаваць аб такім прызначэнні, бо невядома, якія задачы перад Ежэлі ставіць прэзідэнт», - адзначыў Бяссмертны.

На пытанне, ці можна расцэньваць гэта прызначэнне як узмацненне вайсковага супрацоўніцтва з Беларуссю, Бяссмертны агулам адказаў сцвярджальна: «Адзін з напрамкаў украінска-беларускага супрацоўніцтва сапраўды тычыцца вайскова-прамысловага комплексу. У гэтай сферы ёсць што рабіць».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках