26 красавiка 2024, Пятніца, 15:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сумар абураны: беларусы не хочуць скупляць айчынныя тавары

106
Сумар абураны: беларусы не хочуць скупляць айчынныя тавары

Старшыня Брэсцкага аблвыканкама Канстанцін Сумар абурыўся паніжанай цікавасцю баранавіцкага гандлю да родных тавараў.

«За тры апошнія гады ў вас зменшылася доля рэалізацыі айчыннага тавару, - адзначыў чыноўнік 1 лютага на пасяджэнні актыву горада. - Баранавічы горш за ўсіх працуюць з беларускай прадукцыяй! Што ў вас людзі іншыя?! Ці вам перашкаджаюць вялізныя гандлёвыя плошчы, якія вы адкрылі?

Старшыня гарвыканкама Віктар Дзічкоўскі адзначыў, што сеткавыя крамы адмаўляюцца ад беларускага, піша «Інтэкс-прэс».

«Мы патрабуем пашыраць лінейку айчыннага вытворцы. Але беларускае не бяруць. Кажуць, у нас ёсць асартымент, - паведаміў старшыня гарвыканкама. - Павінна быць заканадаўчая норма, якая абмяжоўвае імпарт гандлёвых арганізацый...»

Канстанцін Сумар сказаў, што такая норма прапрацоўваецца, але магчымасці ўздзеяння на сецявікоў, якія не паддаюцца ўгаворам, ёсць і ў мясцовай улады. «Калі вас не задавальняе, не дазваляйце больш будаваць супермаркеты», - падаў ідэю чыноўнік.

Адзначым, што за апошнія чатыры гады, па дадзеных статыстыкі, доля продажу беларускіх тавараў баранавіцкімі крамамі ў аб'ёме іх рознічнага тавараабароту знізілася амаль на 10% - да 75%. Аднак у цэлым па краіне гэты паказчык ніжэй: доля продажу тавараў айчыннай вытворчасці гандлёвымі арганізацыямі ў агульным аб'ёме рознічнага тавараабароту ў 2012 годзе склала 73,9%.

Напісаць каментар 106

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках