Памёр Сакрат Яновіч
7- 18.02.2013, 9:38
Адзін з лідэраў беларускай меншасці ў Польшчы памёр у роднай хаце ў Крынках пад Беластокам.
Сакрату Яновічу было 76 гадоў, паведамляе Polskie radio.
Ён нарадзіўся 4 верасня 1936 года ў Крынках. Працаваў перакладчыкам у тыднёвіку беларусаў Польшчы «Ніва», а затым журналістам. У 1970 годзе быў звольнены з «Нівы» «за беларускі нацыяналізм», застаўся беспрацоўным, некаторы час працаваў грузчыкам, тэхнікам бяспекі працы. У 1973 годзе скончыў завочны факультэт польскай і славянскай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэта.
У 2007 годзе Сакрат Яновіч прызнаўся, што ў 1958-1970 гады супрацоўнічаў са Службай бяспекі Польскай Народнай Рэспублікі.
Пісаў на беларускай і польскай мовах. Аўтар зборнікаў апавяданняў і мініяцюр. Аўтар 30 кніг.