27 красавiка 2024, Субота, 2:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Распілаванне» па-талачынску

38
«Распілаванне» па-талачынску

Талачынскі кансервавы завод збіраецца выдаткаваць паўмільярда рублёў на рамонт «Газэлі».

Рэспубліканскае вытворчае даччынае ўнітарнае прадпрыемства «Талачынскі кансервавы завод» размясціла тэндэр на капітальны рамонт аўтамабіля ГАЗ-2705 «Газэль» коштам 500 000 000 рублёў, паведамляюць «Народныя навіны Віцебска».

За 58 000 даляраў дзяржаўнае прадпрыемства збіраецца ажыццявіць рамонт кузава, рамы і рухавіка мікрааўтобуса. Фінансавацца гэтыя работы павінны з уласных сродкаў.

Пры гэтым кошт такога новага аўтамабіля ў беларускіх дылераў складае 172 052 000 рублёў (прыкладна 20 000 даляраў). Нават пры набыцці мікрааўтобуса ў лізінг пры самых нявыгадных умовах яго кошт склаў 236 000 000 рублёў (прыкладна 27 500 даляраў).

Такім чынам, за суму, якую Талачынскі кансервавы завод збіраецца выдаткаваць на рамонт старога аўтамабіля, можна набыць тры новых або ўзяць у лізінг два з растэрміноўкай плацяжоў на 18 месяцаў.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках