20 красавiка 2024, Субота, 4:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікіта Ліхавід: Захочуць пасадзіць - забяруць проста з дому

8
Мікіта Ліхавід: Захочуць пасадзіць - забяруць проста з дому

«Калі давядзецца адседзець 10 сутак, я не буду хавацца», - заявіў у інтэрв'ю charter97.org былы палітвязень Мікіта Ліхавід.

«Падрабязнасці гэтай справы мне пакуль што не вядомыя. Заўтра я пайду ў суд для высвятлення абставінаў. У міліцыі мне паведамілі толькі тое, што паводле такіх спраў няма тэрміну даўніны. Таму я не здзіўлюся, калі праз 20 гадоў мяне папросяць адседзець гэтыя дні.

Адзначу, што такі выпадак тычыцца не толькі мяне, бо ўчастковы міліцыянт атрымаў 11 такіх пастаноў у нашым раёне. Гэта ўсяго толькі бюракратычныя працэдуры. Калі б быў намер мяне пасадзіць, то ўжо б даўно прыйшлі дадому і забралі. Ва ўсякім выпадку, 10 дзён - гэта не 10 гадоў», - падкрэсліў актывіст.

Нагадаем, міліцыя Першамайскага раёна Менска запатрабавала ад былога палітвязня Мікіты Ліхавіда адбыць 10 дзён адміністрацыйнага арышту за ўдзел у мітынгу 19 снежня 2010 года.

20 снежня 2010 Ліхавіда пакаралі за ўдзел у Плошчы 15 днямі арышту, але 25 снежня яго перавялі ў следчы ізалятар праз распачатую крымінальную справу, паводле якой ён быў асуджаны ўжо на 3,5 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму. Датэрмінова Ліхавід быў вызвалены ў верасні 2011 года.

Фота: «Белсат»

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках