6 траўня 2024, панядзелак, 21:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чавэса можа змяніць выхадзец з Беларусі

63

Новага прэзідэнта венесуэльцы будуць выбіраць 14 красавіка.

Чавэс яшчэ пры жыцці назваў сваім пераемнікам віцэ-прэзідэнта Нікаласа Мадуру. Другі кандыдат на прэзідэнцкую пасаду - апазіцыйны губернатар Энрыке Капрылес Радонскі, які на кастрычніцкіх выбарах саступіў Чавэсу ўсяго 10%, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Сваякі маці Энрыке Капрылеса Радонскі родам з Гарадзенскай вобласці.

Фота: Reuters

Капрылесу 39 гадоў, ён мільянер з беларускімі каранямі. Абодва прадзеды па кудзелі - выхадцы з заходнебеларускага горада Радунь. Яны загінулі ў канцлагеры Трэблінка. Бацькі Капрылеса здолелі выехаць у Венесуэлу і стаць на новай радзіме вельмі багатымі людзьмі. Яшчэ ў мінулым годзе Капрылес заяўляў, што як толькі прыйдзе да ўлады, спыніць венесуэльска-беларускае супрацоўніцтва.

Напісаць каментар 63

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках