27 красавiка 2024, Субота, 20:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідэр апазіцыі Венесуэлы заявіў пра ўдзел у выбарах

41
Лідэр апазіцыі Венесуэлы заявіў пра ўдзел у выбарах

Губернатар штата Міранда Энрыке Капрылес заявіў, што будзе змагацца за пасаду прэзідэнта краіны на выбарах 14 красавіка.

«Як мы можам не змагацца? Я буду змагацца разам з усімі вамі, я не дам табе свабоднай дарогі, Нікалас, ты павінен будзеш перамагчы мяне па галасах», - прыводзяць мясцовыя СМІ словы Энрыке Капрылеса.

Як паведамляецца, афіцыйна зарэгістраваць сваю кандыдатуру Капрылес мае намер сёння, у панядзелак, калі скончыцца жалоба па памерламу прэзідэнту Уга Чавесу, піша «Корреспондент».

Лідэр апазіцыі раскрытыкаваў улады Венесуэлы, якія, на яго думку, як раз не выканалі жалобу і ўжо пачалі перадвыбарчую кампанію Нікаласа Мадура. Капрылес дадаў, што Мадура ўсе апошнія месяцы падманваў насельніцтва краіны адносна сітуацыі са здароўем Чавеса.

Прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес памёр у аўторак, 5 сакавіка, у 16:25 па мясцовым часе. На працягу амаль двух гадоў Чавес змагаўся з анкалагічным захворваннем, якое было выяўлена ў яго ў сярэдзіне 2011 года. Незадоўга да смерці Чавес вярнуўся ў Каракас з Гаваны, дзе праходзіў лячэнне пасля апошняй хірургічнай аперацыі, перанесенай у снежні 2012 года.

Як паведамлялася, кіраўніцтва краіны плануе змясціць забальзамаванае цела Чавеса ў шкляны саркафаг ў будынку ваеннага музея ў Каракасе.

Нагадаем, раней сталі вядомыя прычына смерці і апошнія словы Уга Чавеса.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках