27 красавiка 2024, Субота, 17:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МНС Беларусі: Людзі стаяць у заторах на трасах, для выратавання прыцягнуты вайскоўцы

32

Самай складанай сітуацыя застаецца на трасах М4 (Менск-Магілёў), на дзялянцы Менск-Гатава, і дзялянцы Менск-Гародня ў Валожынскім раёне.

Пра гэта паведамляе прэс-служба МНС Беларусі. Інфармацыя абноўленая на падставе аператыўнай інфармацыі на першую гадзіну ночы 16 сакавіка.

Прычыны - заторы на дарогах праз снежныя заносы і ДТЗ. Рух абцяжараны. На кожным кірунку працуюць супрацоўнікі ДАІ, ратавальнікі. Прыцягнутыя вайскоўцы.

На Чэрвеньскім кірунку ратавальнікі рабілі проймы ў раздзяляльных агароджах, для таго, каб транспарт мог вярнуцца па паласе, дзе магчыма рух.

52 км - 58 км трасы М6 (Менск-Гародня). Дзеці з аўтатранспарту дастаўленыя ў прыдарожную кавярню на АЗС.

На Брэст-Маскоўскай трасе ад Лошніцы да Барысава дарога перацятая фурамі, працуе снегаўборачная тэхніка.

А 22.00 затор ад вёскі Валерьяны да вёскі Возера (у абодва бакі) у Ўздзенскім раёне ліквідаваны, рух адноўлены. А 22.30 адноўлены рух на з'ездзе ва Ўзду.

Начоўка і харчаванне для тых, хто захрас на трасе: Смілавічы (ліцэй і каледж), г.Чэрвень (ліцэй, Дом культуры), сярэднія школы ў Прывольным і Лугавой Слабадзе (Менскі раён), у Валожыне ў гастэлі «Карона» і сельскагаспадарчым прафесійным ліцэі, у Мар 'інай Горцы ў дзіцячым санаторыі «Пухавічы». Абагрэў і харчаванне на трасе ў вёсцы Азярыцкая Слабада Смалявіцкага раёна. Дастаўляюцца ГЗМ і гарачае пітво.

Працуюць усе сілы і сродкі абласной падсістэмы ДСНС. Ратавальнікі-пажарныя просяць ставіцца з разуменнем таго, што да кожнага транспартнага сродку на дарозе, дзе немагчымы рух, імгненна прыбыць нельга. Заклікаем захоўваць спакой, нягледзячы на тое, што да ўсіх тых, якія трапілі ў кіламетровыя пробкі спецтэхніка адразу дабрацца не здолее. Дыспетчары цэнтраў аператыўнага кіравання прымаюць тысячы званкоў і рэагуюць на кожнае паведамленне. Усе аператыўныя службы працуюць максімальна хутка. З 16 гадзін 15 сакавіка была задзейнічаная сістэма абвесткі насельніцтва Мінскай вобласці.

Снегавыя намёты расчышчае снегаўборачная тэхніка. Падраздзяленні МНС буксіруюць захраслыя ў гурбах і на дарогах аўтамабілі, каардынуюць працу сіл і сродкаў. Супрацоўнікі ДАІ аднаўляюць рух і заклікаюць адмовіцца ад паездак.

Важна

З твітара МНС Беларусі: Сябры, цяпер рэальна дапамагчы могуць толькі людзі, якія жывуць уздоўж трас, дзе стаяць аўтамабілі. Астатнія проста не дабяруцца. Гарбата, коўдры, месца...

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках