7 траўня 2024, aўторак, 7:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менск у панядзелак: «коркі» і паўпустое метро

43
Менск у панядзелак: «коркі» і паўпустое метро

Праехаць па сталіцы на аўтамабілі да гэтага часу праблематычна.

У панядзелак многія менчукі вырашылі адправіцца на працу крыху раней - пасля снежнага шторму гараджане не былі ўпэўненыя, што ім удасца дабрацца на працу своечасова.

Нагадаем, увечары ў пятніцу грамадскі транспарт практычна не хадзіў, у метро на станцыю «Кастрычніцкая» не пускалі пасажыраў, аўтамабілісты пакідалі машыны ўздоўж дарог. У выхадныя ў некаторых раёнах Менска графік руху грамадскага транспарту амаль не выконваўся, не выходзілі на маршрут тралейбусы, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Але да раніцы панядзелка сталічным уладам удалося аднавіць працу ўсяго грамадскага транспарту. Да 9 раніцы ўсе жадаючыя дабраліся на працу з розных раёнаў сталіцы. Да прыпынкаў з мінімальным інтэрвалам падыходзілі аўтобусы, тралейбусы, трамваі, а метро ў 8.15 - 8.30 апынулася нават паўпустым.

Куды менш пашанцавала кіроўцам, якія вырашылі, што снежныя заносы - не падстава для таго, каб перасаджвацца на грамадскі транспарт. Ужо з раніцы ў горадзе сталі ўзнікаць вялікія коркі, некаторыя (напрыклад, на праспекце Незалежнасці ў раёне Нацыянальнай бібліятэкі) дасягалі некалькіх сотняў метраў. Рух ускладняла і тое, што на ачыстку дарог раніцай выехала шмат снегаўборачнай тэхнікі.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках