28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вёскі на Магілёўшчыне застаюцца ў снежным палоне

18
Вёскі на Магілёўшчыне застаюцца ў снежным палоне

На Магілёўшчыне ў Бялыніцкім раёне некаторыя пасёлкі застаюцца адарванымі ад свету, так як снегам замяло дарогі.

У некаторых вёсках дзеці з пятніцы не ходзяць у школу.

Горш сітуацыя ў маланаселеных вёсках, дзе жывуць пераважна старыя. Туды не можа даехаць аўталаўка з прадуктамі, перадае «Радыё Свабода».

У Семікоўцы жыве пятнаццаць чалавек. Адны старыя. Ад райцэнтра да паселішча - больш за дваццаць кіламетраў. Як сцвярджаюць жыхары, сяло начыста занесла.

«Ад снегу нас не расчысцілі. І не ведаем, калі расчысцяць. Я семдзесят з лішнім гадоў пражыла і такога снегу не памятаю. Усё ў нас заваліла. Можа будуць чакаць, пакуль сонца прыйдзе і ўсё растане», - кажа адна з жыхарак вёскі.

Яшчэ адна вёска Ігліца таксама ў снежным палоне.

«У нас таксама не чысцей. Дзеці з пятніцы ў школу не ходзяць. Дарогі не расчышчаныя. Аўтобус не прыйшоў сёння. Без хлеба сядзім. Мы тэлефанавалі, прасілі дапамогі, але яе пакуль няма. Да Заполля, дзе ў нас сельсавет, дзесяць кіламетраў. А да райцэнтра - 35 кіламетраў. Нам трэба ў Бялынічы выехаць, ды толькі як? - пытаецца жыхарка Ігліцы.

На Магілёўшчыне за два дні снежнага шторму «Хавера» выпала месячная норма ападкаў. Вышыня снежнага покрыва месцамі дасягала 60 сантыметраў. 264 паселішчы засталіся без электрычнасці.

Фота: РІА «Новости»

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках