28 красавiка 2024, Нядзеля, 3:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі



Азаранка зноў знялася з турніру

30


Азаранка зноў знялася з турніру

Трэцяя ракетка планеты беларуска Вікторыя Азаранка знялася з турніру ў амерыканскім Маямі.

Сёння лепшая беларуская тэнісістка павінна была правесці матч другога раўнда супраць амерыканкі Мэдысан Кейсі (76-ы нумар сусветнага рэйтынгу), якая на старце перамагла сваю суайчынніцу Элі Клік (426) насуха - 6:0, 6:0, паведамляе БелТА.

Аднак Вікторыя Азаранка ўсё ж наважыла не рызыкаваць і не пагаршаць траўму правага галенастопа, і яе месца заняла амерыканская тэнісістка Ларэн Дэвіс (81). На папярэднім турніры ў Інідзіян-Уэлсе гэта пашкоджанне таксама перашкодзіла Азаранцы, якая скончыла выступ перад чвэрцьфінальным двубоем з дацкай тэнісісткай Каралін Вазняцкі.

Вікторыя Азаранка ўжо двойчы перамагала ў турніры ў Маямі - у 2009 годзе яна падолела ў вырашальным двубоі амерыканку Сэрэну Уільямс, у 2011 годзе перамагла ў фінале расейку Марыю Шарапаву. У гэтым годзе ў актыве Азаранка перамогі на турнірах у Мэльбурне і Досе. Яшчэ адна беларуская тэнісістка Вольга Гаварцова (64) таксама скончыла выступы ў Маямі. У стартавым матчы адзіночнага разраду яна падолела венгерку Мелінды Чынк (94) - 3:6, 6:3, 6:2, а ў другім раўндзе саступіла амерыканцы Слоан Стывенс (16) - 6:0, 4:6, 4: 6. Пасля гэтага ў першай гульні парных спаборніцтваў Вольга Гаварцова разам з латвійскай тэнісісткай Лігай Дэкмэерэ саступіла ў двух сэтах інтэрнацыянальнаму тандэму Цімэа Бабос (Вугоршчына) / Мэндзі Мінелі (Люксембург) - 2:6, 2:6.

Такім чынам, на кортах Маямі Беларусь прадставіць толькі Максім Мірны, які сёння позна ўначы ў дуэце з расейцам Міхаілам Южным у першым раўндзе сустрэнецца з лепшым тандэмам планеты амерыканскімі братамі-двайнятамі Бобам і Майкам Браянамі.

Турнір на кортах Маямі скончыцца 31 сакавіка.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках