3 траўня 2024, Пятніца, 4:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Пастаўскім раёне ўшанавалі памяць паўстанцаў 1863 года

3

Апазіцыйныя актывісты ўсклалі кветкі на магілу паўстанцаў Кастуся Каліноўскага ў Лынтупах.

Акцыя прайшла ў гадавіну ягонай смерці на шыбеніцы 22 сакавіка 1864, паведамляе «Радыё Рацыя».

На акцыі прысутнічалі прадстаўнікі Руху «За Свабоду», грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду», аргкамітэта для стварэння партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» ды іншыя. Актывісты ўсклалі кветкі да помніка, прачыталі ўрыўкі з «Лістоў з-пад шыбеніцы» Кастуся Каліноўскага, а таксама прысвечаныя яму вершы. Таксама паслухалі некалькі дакладаў аб мясцовых удзельніках паўстання і правялі віктарыну. Лепшыя знаўцы гісторыі паўстання атрымалі ўзнагароды.

Помнік у выглядзе крыжа з надмагільнай плітой быў усталяваны ў вёсцы Свірдуны Лынтупскага сельсавета на месцы загубы паўстанцаў мясцовым святаром у 1934 годзе. На пліце ледзь прыкметна напісана па-польску: «Тут спачываюць парэшткі герояў, якія загінулі за свабоду Айчыны ў 1863 годзе».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках